Зін эль-Абідзін Бен Алі
Зін эль-Абідзін Бен Алі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
араб. زين العابدين بن علي фр.: Zine el-Abidine Ben Ali | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хабіб Бургіба | ||||||
Пераемнік | Махамед Ганушы (в.а.), Фуад Мебаза в.а.), Мансеф Марзукі | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Хабіб Бургіба | ||||||
Папярэднік | Рашыд Сфар | ||||||
Пераемнік | Хедзі Бакуш | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
3 верасня 1936[1][2][…] |
||||||
Смерць |
19 верасня 2019[4][3][…] (83 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Leïla Ben Ali[d] і Naïma Ben Ali[d] | ||||||
Дзеці |
сын: Мухамед дочкі: Ghazwa, Dorsaf, Cyrine, Nessrine і Халіма |
||||||
Нацыянальнасць | Туніскі араб | ||||||
Веравызнанне | Іслам, суніцкага толку | ||||||
Партыя |
Сацыялістычная дустураўская партыя (да 1988); Дэмакратычнае канстытуцыйнае аб'яднанне (1988—2011) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Прафесія | Ваенны | ||||||
Дзейнасць | палітык, дыпламат | ||||||
Род войскаў | Узброеныя сілы Туніса | ||||||
Званне | генерал | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Зін эль-Абідзін Бен Алі (3 верасня 1936, Хамам-Сус — 19 верасня 2019, Саудаўская Аравія) — другі прэзідэнт Туніса (7 лістапада 1987 — 14 студзеня 2011).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сям’я была шматдзетнай — у ёй раслі шэсць хлопчыкаў і пяць дзяўчынак. Сярэднюю адукацыю атрымаў у ліцэі ў Сусе. Калі быў старшакласнікам, уключыўся ў актыўную падпольную дзейнасць за незалежнасць сваёй краіны. Ваяваў у шэрагах моладзевай арганізацыі, з’яўляючыся сувязным паміж раённымі аддзяленнямі Сацыялістычнай дустураўскай партыі. Яго некалькі разоў арыштоўвалі, кідалі ў турму, падвяргалі допытам.
Пасля абвяшчэння незалежнасці Туніса 20-гадовы Бен Алі накіроўваецца вучыцца ў Францыю ў ліку тых, хто быў закліканы скласці ядро будучых нацыянальных узброеных сіл. Там ён скончыў вышэйшую ваенную вучэльню ў Сен-Сірэ. Пазней Бен Алі атрымаў дыпломы не менш прэстыжных ваенных навучальных устаноў — артылерыйскага вучылішча ў Шалон-на-Марне (Францыя), вышэйшай школы разведкі і бяспекі і школы СПА (ЗША). Воінскае званне — генерал. Узнагароджаны туніскімі і замежнымі ордэнамі. Ён — кавалер ордэнаў Незалежнасці і Рэспублікі.
Пачаў службу ў якасці штабнога афіцэра. 10 год кіраваў службай ваеннай бяспекі. Служыў ваенным аташэ ў Марока і Іспаніі. Быў кіраўніком канцылярыі міністра абароны, затым — генеральным дырэктарам Службы нацыянальнай бяспекі. З 1980 па 1984 — пасол у Польшчы, назірае разгортванне крызісу ў польскай дзяржаве. Па вяртанні на радзіму праз некаторы час становіцца міністрам унутраных спраў.
У 1987 прызначаны прэм’ер-міністрам краіны. У лістападзе таго ж года ажыццявіў дзяржаўны пераварот і заняў пасаду прэзідэнта Туніса.
У выніку дзяржаўнага пераварота ў студзені 2011 пакінуў пасаду і ўцёк у Саудаўскую Аравію.
Зноскі
- ↑ Tunisia's Ben Ali: Soldier who turned into dictator // The Daily Telegraph, Daily telegraph / C. Evans — London, Thailand: 2011. — ed. size: 622719 — ISSN 0307-1235; 0307-269X; 1477-3805
- ↑ Zine al-Abidine Ben Ali // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Zine el-Abidine Ben Ali // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Former Tunisian President Zine El Abidine Ben Ali dies aged 83, reports say
- ↑ Bibliothèque nationale de France Zine el Abidine Ben Ali // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
- Нарадзіліся 3 верасня
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Памерлі 19 верасня
- Памерлі ў 2019 годзе
- Памерлі ў Саудаўскай Аравіі
- Пахаваныя ў Саудаўскай Аравіі
- Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом
- Кавалеры ордэна Добрай Надзеі спецыяльнага класа
- Кавалеры Ордэны Зоркі Румыніі
- Асобы
- Прэзідэнты Туніса
- Палітыкі XXI стагоддзя
- Палітыкі-эмігранты
- Паслы Туніса ў Польшчы