Зінаіда Анатолеўна Васільева
| Зінаіда Анатолеўна Васільева | |
|---|---|
| руск.: Зинаида Анатольевна Васильева | |
| Іван Ахрэмчык. «Народная артыстка БССР З. А. Васільева». 1943 | |
| Дата нараджэння | 29 снежня 1913 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1 жніўня 1999[1] (85 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Прафесія | балерына, педагог, балерына |
| Тэатр | |
| Узнагароды | |
Зінаіда Анатолеўна Васільева (руск.: Зинаида Анатольевна Васильева; 29 снежня 1913, Пецярбург — 1999) — беларуская балерына і педагог. Народная артыстка БССР (1940)[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча ў 1933 годзе. У 1933—1937 гадах салістка тэатраў імя Кірава і Малога опернага ў Ленінградзе, Вялікага тэатра СССР, пасля 1950 года — балетмайстар-рэпетытар у тэатрах оперы і балета Адэсы, Новасібірска. У 1937—1949 гадах салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[2]. Адначасова педагог і першы мастацкі кіраўнік харэаграфічнага аддзялення Мінскага тэатральнага вучылішча (з 1937 года) і Беларускага харэаграфічнага вучылішча (1945—1949)[2]. У 1950—1961 гадах працавала балетмайстрам у Новасібірскім тэатры оперы і балета, Адэскім тэатры оперы і балета[3]. У 1962—1965 гадах выкладала класічны танец у балетнай школе ў Каіры[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]З аднолькавай мастацкай пераканаўчасцю выконвала лірыка-драматычныя і камедыйныя ролі, аказала вялікі ўплыў на развіццё класічнага танца ў беларускім балеце. Стварыла на беларускай сцэне вобразы Ванды («Салавей» М. Крошнера), Адэты—Адыліі («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), Марыі («Бахчысарайскі фантан» Б. Асафьева), Каламбіны («Арлекінада» Р. Дрыга), Лізы («Марная засцярога» П. Л. Гертэля; у 1944 годзе паставіла гэты балет)[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://bis.nlb.by/by/documents/128555 Праверана 24 верасня 2022.
- 1 2 3 4 Васильева Зинаида Анатольевна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 104. — 737 с.
- 1 2 Зинаида Васильева // Кино-Театр. РУ (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Васі́льева Зінаіда Анатолеўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 152. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Балет. Энциклопедия / Главный редактор Ю. Н. Григорович. — М.: Большая Советская энциклопедия, 1981. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Васільева Зінаіда Анатолеўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Зинаилда Васильева // Кино-Театр. РУ (руск.)
- Нарадзіліся 29 снежня
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 1 жніўня
- Памерлі ў 1999 годзе
- Памерлі ў Новасібірску
- Выпускнікі акадэміі рускага балета імя А. Я. Ваганавай
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Постаці Міхайлаўскага тэатра
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Педагогі СССР
- Педагогі Беларусі
- Артысты балета Беларусі
- Артысты балета Расіі
- Артысты балета СССР
- Балетная трупа Міхайлаўскага тэатра
- Артысты балета XX стагоддзя