Перайсці да зместу

Каваленкаўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каваленкаўскі
Сістэматыка
Род Яблыня
Сорт 'Каваленкаўскі'
Паходжанне
Бацькі
Лаўфам
Рэзкасць
Узнагароды

Кавале́нкаўскі — летні сорт яблыні селекціі БелНДІ пладаводства. Атрыманы з сеянцаў сорту Лаўфам свабодным апыленнем. На Беларусі перспектыўны для вырошчвання ў прамысловых і прысядзібных садах.

Дрэва сярэднярослае, з кронай сярэдняй гушчыні, круглаватай формы, расце хутка. Сорт высокаўраджайны, сярэднеўстойлівы да паршы. Пладаносіць на клонавых прышчэпах на 3-і год пасля пасадкі, на насенных — на 5-ы год. Плады буйныя (сярэдняя маса 160 г), правільнай круглавата-канічнай формы. Асноўная афарбоўка зялёная, покрыўная — размытая цёмна-чырвоная. Мякаць белая, сярэдняй шчыльнасці, сакаўная, салодкая, са слабым пахам. Збор пладоў у жніўні; захоўваюцца месяц.