Кава па-ірландску
Выгляд

Кава па-ірландску — кававы напой, які таксама можна аднесці да катэгорыі кактэйляў з вяршкамі.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]- Гарачая чорная кава - 80 мл (4 часткі)
- Ірландскі віскі - 40 мл (2 часткі)
- Карычневы цукар - 1 гарбатная лыжка
- Узбітыя вяршкі - 30 мл (1 ½ часткі)
Гэты склад кактэйлю зарэгістраваны Міжнароднай асацыяцыяй бармэнаў (англ.: International Bartenders Association) і ўключаны ў спіс афіцыйных кактэйляў Міжнароднай асацыяцыяй бармэнаў.
Прыгатаванне
[правіць | правіць зыходнік]Існуюць розныя спосабы і рэцэпты гатавання кавы па-ірландску. Напрыклад, у адмысловы шкляны посуд ёмістасцю каля 150 см³ ўліваюць гарачую чорную каву. Дадаюць у яе цукровы пясок і размешваюць лыжкай да поўнага растварэння цукру. Затым уліваюць віскі і ўпрыгожваюць кактэйль узбітымі вяршкамі, паклаўшы іх «шапкай» на паверхню напою. Гэты ж кактэйль, толькі пад іншай назвай, можна прыгатаваць, замяніўшы віскі каньяком або цёмным ромам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Hannes Bertschi, Marcus Reckewitz: Von Absinth bis Zabaione, Berlin 2002, S. 160 ff.