Аўстрыйскі сацыяльна-эканамічны музей
Аўстрыйскі сацыяльна-эканамічны музей — музей Вены (раён Маргарэтэн). Разам з Музеем кавы знаходзіцца па адрасе Фогэльзанггасэ 36.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Арганізатарам музея быў Ота Нойрат, першая выстаўка прайшла ў 1925 годзе. Задачай музея было тлумачэнне складаных узаемасувязей паміж эканомікай і грамадствам. Для гэтага Ота Нойрат разам з мастаком Герндам Арнцам распрацавалі метад Венскай нагляднай статыстыкі.
У 1945 годзе кіраўніцтва горада Вены перазаснавала музей, сучасная назва з 1948 года.
Дырэктары
[правіць | правіць зыходнік]- Франц Раўшэр (1948—1972);
- Іозеф Доцэкаль (1972—2000) — пры ім музей быў адкрыты для наведвальнікаў;
- Ханс Хартвегэр (з 2000).
Будынак музея пабудаваны ў 1888 годзе.
Музей кавы
[правіць | правіць зыходнік]Музей кавы — музей у Вене, прысвечаны каве. Адкрыты ў 2003 годзе як частка Аўстрыйскага сацыяльнага і прамысловага музея (ням.: Österreichisches Gesellschafts-und Wirtschaftsmuseum).
У маі 2007 года ў музеі быў заснаваны Архіў Кальшыцкага, названы ў гонар венскага піянера ў галіне кавы Георга Франца Кальшыцкага (ням.: Georg Franz Kolschitzky).