Казімір Мікалай Міхалкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Казімір Мікалай Міхалкевіч
Kazimierz Mikołaj Michalkiewicz
Партрэт
Род дзейнасці: біскуп-суфраган віленскі
Дата нараджэння: 1 лютага 1865(1865-02-01)
Месца нараджэння: Гапенішкі
Дата смерці: 16 лютага 1940(1940-02-16) (75 гадоў)
Месца смерці:
Альма-матар:

Казімір Мікалай Міхалкевіч (польск.: Kazimierz Mikołaj Michalkiewicz; 1 лютага 1865, Гапенішкі — 16 лютага 1940) — рымска-каталіцкі і польскі дзеяч, біскуп.

З шляхецкага роду Ковенскай губерні, сын Юстына Міхалкевіча. У 1884 паступіў у Магілёўскую каталіцкую семінарыю ў Пецярбургу. 23 кастрычніка 1886 высвечаны на святара. Пасля заканчэння семінарыі ў 1888 служыў у віцебскім парафіяльным касцёле Св. Антонія, а з 1890 у розных парафіях Віцебскай губерні. У 1896 яго прызначылі на пасаду пробашча Кранштацкага рымска-каталіцкага ваенна-марскога касцёла і адначасова ваеннага капелана марскіх і сухапутных войскаў Расійскай імперыі.

У 1900 стаў пробашчам мінскага касцёла Святой Тройцы. Адразу пачаў актыўна займацца гаспадарчымі справамі і ў першую чаргу рамонтам парафіяльных будынкаў. На яго ініцыятыву ў 1903 у горадзе стварылі камітэт, які распачаў працу па падрыхтоўцы будаўніцтва навага парафіяльнага храма на Залатой Горцы. Для распрацоўкі праекта новай святыні з Варшавы быў запрошаны вядомы архітэктар Юзаф Дзяконскі.

Займаўся асветніцкай дзейнасцю — навучаннем польскай мовы, гісторыі і культуры. З'яўляўся прыхільнікам уключення Віленшчыны ў склад Польшчы. 11 студзеня 1907 года быў абраны старшынёй (1907—1907) Польскага Таварыства «Асвета» у Мінску. Аднак праз некалькі месяцаў (у кастрычніку 1907) ксёндз Казімір Міхалкевіч пакінуў гэту пасаду, паехаўшы ў Вільню. Прычынай пераезду Міхалкевіча ў Вільню было тое, што пасля высылкі ў кастрычніку 1907 г. віленскага біскупа Эдварда Ропа, мінскі дэкан Казімір Міхалкевіч пачаў выконваць абавязкі адміністратара Віленскай дыяцэзіі[1],

У 19071917 фактычна адміністатар Віленскай дыяцэзіі. 12 студзеня 1923 прызначаны тытулярным біскупам Фіятырскім і біскупам-суфраганам Віленскай дыяцэзіі. Кансекраваны 10 чэрвеня 1923.

Зноскі

  1. Смалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю… С. 260.
  2. У ніжнім радзе ў цэнтры сядзіць Казімір Міхалкевіч. На балконе восьмы злева Раман Скірмунт, трынаццаты — Эдвард Вайніловіч, чатырнаццаты — Пётр Зыгмунтавіч Ваньковіч, пятнаццаты — Станіслаў Костка Ваньковіч (1860—1937).


Папярэднік:
Людвік Здановіч
Біскуп-суфраган віленскі
19231940
Пераемнік:
Мячыславас Рэйніс
Папярэднік:
Петэр Іозеф Лаўсберг
Біскупы Фіятырскі
19231940
Пераемнік:
Генрых Мецрот

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Смалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г. / А. Ф. Смалянчук. — СПб. : Неўскі прасцяг, 2004. — 406 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]