Кальцо з П’етраасы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кальцо з П’етраасы (малюнак Генры Трэнка, 1875).

Кальцо з П’етраасы — залатое кальцо ў выглядзе шыйнай грыўні, знойдзенае ў кургане каля П’етраасы (цяпер П’етрааселе), жудзец Бузэў, паўднёвая Румынія (былая Валахія), у 1837 годзе. Яно было часткай вялікага залатога скарба, датаванага 250—400 гадамі нашай эры. Само кальцо, як часцей за ўсё лічыцца, мае рымска-міжземнаморскае паходжанне, на ёй ёсць надпіс на гоцкай мове (рунічны алфавіт «старшы Футарк»).

Кальцо з надпісам застаецца прадметам сур'ёзнай навуковай цікаўнасці, існуе шэраг тэорый наконт яго паходжання, прычыны захавання і датыроўкі. Надпіс, пашкоджаны неўзабаве пасля выяўлення, не можа быць прачытаны з упэненасцю, таму робяцца розныя спробы яго рэканструкцыі і інтэрпрэтацыі. Нядаўна з'явілася магчымасць рэканструяваць пашкоджаны ўчастак з дапамогай зноў знойдзеных выяў кальца ў яго першапачатковым стане. Кальцо з надпісам можа даць разуменне прыроды дахрысціянскай язычніцкай рэлігіі готаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Плакат з выявай скарба з П’етраасы, часткай якога з’яўляецца кальцо.

Арыгінальны скарб, выяўлены ў вялікім кальцавым кургане, вядомым як гара Істрыца каля П’етрааселе ў Румыніі, складаўся з 22 частак, сярод якіх былі мноства залатых пасудзін, талерак і кубкаў, а таксама ювелірныя вырабы, у тым ліку два кальцы з надпісамі. Калі скарб толькі выявілі, рэчы былі склеены ў неіндыфіцыруемую чорную масу, што прывяло да высноў, што скарб мог быць пакрыты нейкім арганічным матэрыялам (напрыклад тканінай ці скурай) да таго як быў закапаны ў зямлю[1] Агульная вага знаходкі была каля 20 кг.

Дзесяць рэчаў, сярод якіх адно кальцо з надпісам, былі скрадзены неўзабаве пасля знаходкі скарба. А калі скраденыя рэчы былі зноў знойдзены, было высветлена, што кальцо было разрэзана прынамсі на чатыры часткі ювелірам з Бухарэста, пры гэтым адзін з сімвалаў надпіса быў значна пашкоджаны. На шчасце, да гэтага Лонданскае Арундэльскае таварыства зрабіла падрабязныя малюнкі, гіпсавую копію і фотаздымак кальца, і страчаны сімвал магчыма было аднавіць з адноснай пэўнасцю[2].

Прычыны захавання[правіць | правіць зыходнік]

Як і ў большасці знаходак гэтага тыпу, застаецца незразумелым, чаму рэчы былі памешчаны ў курган, хаця ёсць некалькі праўдападобных версій. Тэйлар сцвяржае, што кальцападобны курган, у якім гэтыя рэчы былі знойдзены, верагодна, знаходзіцца на месцы язычніцкага храма, і на падставе аналіза знойдзенага надпіса, можна меркаваць, што яны былі часткай ватыўнага скарба[3]. Праўда гэтая тэорыя ў значнай ступені ігнаруецца больш познімі даследаваннямі. У прыватнасці Лаенга (1997) адзначае, што ўсе астатнія рэчы ў скарбе мелі «пэўны рытуальны характар»[4]. Асабліва вартай увагі ў гэтай сувязі з’яўляецца фіяла, упрыгожаная выявамі (хутчэй за ўсё германскіх) багоў[5].

Прыхільнікі тэорыі аб асабістым скарбе Атанарыха мяркуюць, што золата было закапана ў спробе схаваць яго ад гунаў, якія перамаглі гоцкае племя грэйтрунгаў на поўначы ад Чорнага мора і пачалі рухацца ў бок Дакіі каля 375 года[6]. Але застаецца незразумелым, чаму золата так і засталося закапаным, бо дамова Атанарыха з Феадосіям I (380) дазволіла яму і яго супляменнікам знаходзіцца пад абаронай Рымскай дзяржавы да яго смерці ў 381 годзе. Іншыя даследчыкі меркавалі, што скарб належаў валадару остготаў. Русу (1984) ідэнтыфікаваў Гайну, гоцкага палкаводца рымскай арміі, які быў забіты гунамі каля 400 года, як уладальніка скарба[7]. Хаця гэтая версія дапамагла б патлумачыць, чаму клад застаўся закапаным, яна не можа даць адказ на пытанне, чаму такі прыкметны кальцападобны курган быў абраны ў якасці месца, дзе быў схаваны такі вялікі і каштоўны скарб.

Датыроўка[правіць | правіць зыходнік]

Былі прапанаваны розныя версіі пра час захвання скарба, якія шмат у чым засноўваюцца на паходжанні рэчаў, манеры пахавання і надпісе на кальцы. Тэйлар гаворыць аб дыяпазоне ад 210 да 250 года[3]. У больш позніх даследваннях навукоўцы прапанавалі некалькі больш познія тэрміны: прыхільнікі тэорыі Атанарыха казалі пра пачатак 4-га стагоддзя, а даследчыкі Канстантынэску і Тамеску ўказвалі на пачатак 5 стагоддзя[8].

Зноскі

  1. Schmauder (2002:84).
  2. Фотаздымак Арундэльскага таварыства, існаванне якога амаль стагоддзе заставалась невядомым навукоўцам, быў перавыданы Бернардам Місам у 2004 годзе
  3. 3,0 3,1 Taylor (1879:8).
  4. Looijenga (1997:28). See also MacLeod and Mees (2006:174)
  5. Constantinescu (2003:2).
  6. Constantinescu (2003:3,14).
  7. Rusu (1984:207-229); referenced in Cojocaru (1999:11).
  8. Constantinescu (2003:3,14); Tomescu (1994:230-235).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]