Феадосій I Вялікі
Флавій Феадосій лац.: Flavius Theodosius | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
19 студзеня 379 — 17 студзеня 395 | ||
Папярэднік | Валент | |
Пераемнік | Ганорый і Аркадзій | |
Дзейнасць | палітык | |
Веравызнанне | хрысціянін-нікеец | |
Нараджэнне | 11 студзеня 347 | |
Смерць | 17 студзеня 395 (48 гадоў) | |
Пахаванне | ||
Дынастыя | Дынастыя Феадосія[d] | |
Бацька | Флавій Феадосій[d] | |
Маці | Ферманцыя[d] | |
Жонка | Элія Флацыла[d] і Гала[d] | |
Дзеці | Гала Плацыдзія, Ганорый, Флавій Аркадзій і Пульхерыя[d] | |
Феадо́сій I Вялі́кі (Флавій Феадосій, лац.: Flavius Theodosius, Theodosius Magnus, грэч. Θεοδόσιος Α, Θεοδόσιος ο Μέγας, 11 студзеня 347-17 студзеня 395) — апошні імператар адзінай Рымскай імперыі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 379 годзе атрымаў уладу над ўсходняй часткай Рымскай імперыі як суправіцель імператара Грацыяна, у 394 годзе стаў кіраваць усёй Рымскай імперыяй аднаасобна. Пасля яго смерці ў 395 імперыя канчаткова падзялілася на заходнюю частку і ўсходнюю, якая атрымала ў сучаснай гістарыяграфіі назва Візантыя. Феадосій выбраў і зацвердзіў законам Нікейскую формулу хрысціянства (чым спыніў панаванне арыянства) у якасці адзінай дзяржаўнай рэлігіі імперыі. Ён стаў праследаваць (без жорсткіх рэпрэсій) іншыя рэлігійныя плыні ў хрысціянстве (ерасі) і забараніў паганскія культы, у выніку чаго пасля 393 года спынілася святкаванне Алімпійскіх гульняў. Дзейнасць імператара Феадосія вызначыла кірунак рэлігійнага развіцця Еўропы, за што ён атрымаў ад хрысціянскіх пісьменнікаў эпітэт Вялікі.
Дзеці[правіць | правіць зыходнік]
- сыны:Ганорый, Аркадзій
- дочкі: Гала Плацыдзія
астатнія памерлі ў маленстве
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Феадосій I // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. С. 341.