П’етраасельскі скарб
П’етраасельскі скарб — скарб, знойдзены ў камуне П’етрааселе, Румынія ў 1837 годзе. Гэта гатычны скарб IV стагоддзя, у які ўваходзяць каля дваццаці двух прадметаў з золата. З’яўляецца адным з самых вядомых прыкладаў паліхромнага стылю мастацтва перыяду міграцый. Складаўся з дваццаці двух прадметаў, з якіх захаваліся толькі дванаццаць, што захоўваюцца цяпер у Нацыянальным музеі гісторыі Румыніі ў Бухарэсце.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Арыгінальны скарб, выяўлены ў вялікім кальцавым кургане, вядомым як гара Істрыца каля П’етрааселе ў Румыніі, складаўся з 22 частак, сярод якіх былі мноства залатых пасудзін, талерак і кубкаў, а таксама ювелірныя вырабы, у тым ліку два кальцы з надпісамі. Калі скарб толькі выявілі, рэчы былі склеены ў неідэнтыфіцыруемую чорную масу, што прывяло да высноў, што скарб мог быць пакрыты нейкім арганічным матэрыялам (напрыклад, тканінай ці скурай) да таго, як быў закапаны ў зямлю[1]. Агульная вага знаходкі была каля 20 кг.
Дзесяць рэчаў, сярод якіх адно кальцо з надпісам, былі скрадзены неўзабаве пасля знаходкі скарбу. А калі скрадзеныя рэчы былі зноў знойдзены, было высветлена, што кальцо было разрэзана прынамсі на чатыры часткі ювелірам з Бухарэста, пры гэтым адзін з сімвалаў надпіса быў значна пашкоджаны. На шчасце, да гэтага Лонданскае Арундэльскае таварыства зрабіла падрабязныя малюнкі, гіпсавую копію і фотаздымак кальца, і страчаны сімвал магчыма было аднавіць з адноснай пэўнасцю. (Фотаздымак Арундэльскага таварыства, існаванне якога амаль стагоддзе заставалася невядомым навукоўцам, быў перавыданы Бернардам Місам у 2004 годзе.)
Астатнія рэчы скарбу дэманструюць высокую якасць выканання, і таму навукоўцы сумняваюцца ў іх мясцовым паходжанні. Тэйлар (1879) у адной з ранніх работ, прысвечаных знаходцы, мяркуе, што рэчы маглі быць часткай нарабаванага готамі падчас набегаў на рымскія правінцыі Мёзія і Фракія (238—251)[2]. Іншая ранняя тэорыя, верагодна, упершыню прапанаваная Адабеску (1889) і зноў паднятая Джураску (1976), вызначае Атанарыха, язычніцкага правадыра вестготаў, як верагоднага ўладальніка скарбу, які, мабыць, набыў яго ў выніку канфлікту з Рымскім імператарам Валентам II у 369 годзе[3]. У каталозе Гальдхейма (1994) выказваецца меркаванне, што рэчы могуць таксама разглядацца як падарункі, зробленыя рымскімі лідарамі саюзным германскім князям[4].
Апошнія мінералагічныя даследаванні рэчаў скарбу ўказваюць не менш як на тры асобныя рэгіёны паходжання залатой руды: Паўднёвы Урал, Нубія (Судан) і Персія[5]. Мясцовае дакскае паходжанне руды было выключана[6]. Хаця Кажакару (1999) абвяргае магчымасць, што рымскія імперскія манеты былі пераплаўлены для вырабу асобных рэчаў, Канстанцінэску (2003) прыходзіць да супрацьлеглай высновы[7].
Параўнанне мінералагічнага складу, тэхналогій плаўлення і кавання і больш ранні тыпалагічны аналіз паказваюць, што золата, выкарыстанае для вырабу кальца з надпісам, складаецца з залатой руды, дабытай на далёкай поўначы Дакіі. Такім чынам, гэтыя рэчы маглі належаць готам да іх міграцыі на поўдзень (гл. Вельбарская культура, Чарняхоўская культура)[8]. Хаця гэта можа паставіць пад сумненне традыцыйную тэорыю аб рымска-міжземнаморскім паходжанні кальца, неабходны далейшыя даследаванні, якія дазволяць дакладна і канчаткова вызначыць паходжанне матэрыялу, выкарыстанага пры яго вырабе.
Прычыны захавання
[правіць | правіць зыходнік]Як і ў большасці знаходак гэтага тыпу, застаецца незразумелым, чаму рэчы былі памешчаны ў курган, хаця ёсць некалькі праўдападобных версій. Тэйлар сцвярджае, што кольцападобны курган, у якім гэтыя рэчы былі знойдзены, верагодна, знаходзіцца на месцы язычніцкага храма, і на падставе аналізу надпіса, які захаваўся, можна меркаваць, што яны былі часткай ватыўнага скарбу[9]. Праўда, гэтая тэорыя ў значнай ступені ігнаруецца больш познімі даследаваннямі. У прыватнасці, Лайенга (1997) адзначае, што ўсе астатнія рэчы ў скарбе мелі «пэўны рытуальны характар»[10]. Асабліва вартай увагі ў гэтай сувязі з’яўляецца фіяла, упрыгожаная выявамі багоў, хутчэй за ўсё, германскіх[6].
Прыхільнікі тэорыі аб асабістым скарбе Атанарыха мяркуюць, што золата было закапана ў спробе схаваць яго ад гунаў, якія перамаглі гоцкае племя грэйтрунгаў на поўначы ад Чорнага мора і пачалі рухацца ў бок Дакіі каля 375 года[11]. Але застаецца няясным, чаму золата так і засталося закапаным, бо дамова Атанарыха з Феадосіем I (380) дазволіла яму і яго супляменнікам знаходзіцца пад абаронай Рымскай дзяржавы да яго смерці ў 381 годзе. Іншыя даследчыкі меркавалі, што скарб належаў валадару остготаў. Русу (1984) ідэнтыфікаваў Гайну, гоцкага палкаводца рымскай арміі, які быў забіты гунамі каля 400 года, як уладальніка скарбу[12]. Хаця гэтая версія дапамагла б патлумачыць, чаму скарб застаўся закапаным, яна не можа даць адказ на пытанне, чаму такі прыкметны кольцападобны курган быў абраны ў якасці месца, дзе быў схаваны такі вялікі і каштоўны скарб.
Датаванне
[правіць | правіць зыходнік]Былі прапанаваны розныя версіі аб часе захвання скарбу, якія шмат у чым засноўваюцца на паходжанні рэчаў, манеры пахавання і надпіса на кальцы. Тэйлар гаворыць аб дыяпазоне ад 210 да 250 года[9]. У больш позніх даследаваннях навукоўцы прапанавалі больш познія срокі: прыхільнікі тэорыі Атанарыха казалі пра пачатак IV стагоддзя, а даследчыкі Канстанцінэску і Тамеску ўказвалі на пачатак V стагоддзя[13].
Зноскі
- ↑ Schmauder (2002:84).
- ↑ Тэйлар (1879:8) пісаў: «The great intrinsic value of the gold points to the dedication of the spoils of some great triumph — it may be the plunder of the camp of the Emperor Decius, or the ransom of the wealthy city of Marcianopolis».
- ↑ Odobescu (1889), Giurascu (1976). Узгадваецца ў Constantinescu (2003:3, 11).
- ↑ Goldhelm (1994:230). Узгадваецца ў Looijenga (1997:28).
- ↑ Constantinescu (2003:16). Гл. таксама Cojocaru (1999:10-11).
- ↑ а б Constantinescu (2003:2).
- ↑ Cojocaru (1999:10-11); Constantinescu (2003:16).
- ↑ Constantinescu (2003:13-14) лічыць Уральскія горы верагодным месцам паходжання залатой руды.
- ↑ а б Taylor (1879:8).
- ↑ Looijenga (1997:28). Гл. таксама MacLeod and Mees (2006:174).
- ↑ Constantinescu (2003:3,14).
- ↑ Rusu (1984:207-229); узгадваецца ў Cojocaru (1999:11).
- ↑ Constantinescu (2003:3,14); Tomescu (1994:230-235).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Antonsen, Elmer H. (2002). Runes and Germanic Linguistics. Mouton de Gruyter. ISBN 3-11-017462-6.
- Avram, Alexandru (Ed.) (1994). Goldhelm, Schwert und Silberschätze: Reichtümer aus 6000 Jahren rumänischer Vergangenheit (catalogue). Frankfurt am Main: Sonderausstellung Schirn Kunsthalle.
- Cojocaru, V.; Besliu, C.; Manea, C. A. (June 1999). "Nuclear Analyses of the Pietroasa Gold Hoard". Journal of Radioanalytical and Nuclear Chemistry. 240 (3): 897–908. doi:10.1007/BF02349869. Архівавана з арыгінала 5 студзеня 2013. Праверана 1 красавіка 2019.. PDF
- Constantinescu, B.; Bugoi, R.; Cojocaru, V.; Voiculescu, D.; Grambole, D.; Herrmann, F.; Ceccato, D.; Calligaro, T.; Salomon, J. (August 2003). "Micro-PIXE Study of Gold Archaeological Objects". Journal of Radioanalytical and Nuclear Chemistry. 257 (2): 375–383. doi:10.1023/A:1024700316827. Архівавана з арыгінала 8 снежня 2012. Праверана 1 красавіка 2019.. PDF; Summary Архівавана 1 кастрычніка 2021.
- Diculescu, Constantin (1923). Die Wandalen und die Goten in Ungarn und Rumänien. Leipzig: Mannus-Bibliothek, 34.
- Düwel, Klaus (2001). Runenkunde. Stuttgart: J.B. Metzler. ISBN 3-476-13072-X.
- Giurescu, Constantine (1976). History of the Romanians. Bucharest: Romanian Academy Publishing House..
- Green, Dennis H. (2000). Language and History in the Early Germanic World. Cambridge University Press. ISBN 0-521-79423-4.
- Heizmann, Wilhelm; Pieper, Peter (2003). Runica-Germanica-Mediaevalia (Ergänzungsbände zum Reallexikon der Germanischen Altertumskunde). Berlin, New York. pp. 595–646.
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: месца без выдавецтва (спасылка) - Johnsen, Ingrid Sanness (1971). "Omkring tolkning av runeinnskriften på gullringen fra Pietroassa". Mål og namn. Studiar i nordisk mål- og namnegranskin. Oslo: Magerøy, Hallvard, KjellVenås: 172–186.
- Krause, Wolfgang; Jankuhn, Herbert (1966). Die Runeninschriften im älteren Füthark. Göttingen.
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: месца без выдавецтва (спасылка) - Krogmann, Willy (1978). Die Kultur der alten Germanen: Teil I: Die materiellen Voraussetzungen. Wiesbaden.
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: месца без выдавецтва (спасылка) - Looijenga, Tineke (1997). "Runes around the North Sea and on the Continent AD 150-700: Texts and Contexts" (PDF). University of Groningen. Праверана 2008-04-08.
{{cite journal}}
: Шаблон цытавання journal патрабуе|journal=
(даведка) - MacLeod, Mindy; Mees, Bernard (2006). Runic Amulets and Magic Objects. Boydell Press. ISBN 1-84383-205-4.
- Massmann, H.F. (1857). "Der Bukarester Runenring". Germania: Vierteljahrsschrift für Deutsche Alterthumskunde (Hg.: F. Pfeiffer). 2: 209–213.
- Mees, Bernard (2004). "Runo Gothica: The Runes and the Origins of Wulfila's Script". Die Sprache: Zeitschrift für Sprachwissenschaft. 3: 55–79.
- Nedoma, Robert (1993). "Abbildungen und Nachbildungen des unbeschädigten Runenrings von Pietroassa". Die Sprache: Zeitschrift für Sprachwissenschaft. 35: 226–234.
- Nordgren, Ingemar (2004). The Well Spring of the Goths: About the Gothic Peoples in the Nordic Countries and on the Continent. iUniverse. ISBN 0-595-33648-5.
- North, Richard (1997). Heathen Gods in Old English Literature. Cambridge University Press. ISBN 0-521-55183-8.
- Odobescu, Alexandru (1889). Le tresor de Petrossa: Etude sur l’orfevrerie antique. Paris-Leipzig: J. Rotschild.
- Reichert, Hermann (1993). "GUTANI? WI HAILAG". Die Sprache: Zeitschrift für Sprachwissenschaft. 35: 235–247.
- Rusu, M. (1984). "Tezaurul De La Pietroasele Şi Contextul Istoric Contemporan". Cercetãri Arheologice. 7: 207–229..
- Schmauder, Michael (December 1, 2002). Corradini, Richard (рэд.). "The 'Gold Hoards' of the Early Migration Period". The Construction of Communities in the Early Middle Ages: Texts, Resources and Artifacts. Brill Academic Publishers: 81–107. ISBN 978-90-04-11862-1.
- Steiner-Welz, Sonja (2005). Runenkunde: Die Welt der Germanen. Mannheim: Reinhard Welz Vermittler. ISBN 978-3-936041-15-6..
- Taylor, Isaac (1879). Greeks and Goths: A Study on the Runes. London: MacMillan and Co..
- Todd, Malcolm (1992). The Early Germans. Blackwell Publishing. ISBN 0-631-19904-7.
- Tomescu, Dorina (1994). "Der Schatzfund von Pietroasa". Goldhelm, Schwert und Silberschätze. Frankfurt am Main: Sonderausstellung Schirn Kunsthalle: 230–235.
- Toril, Swan; Mørck, Endre; Westvik, Olaf J. (1994). Language Change and Language Structure: Older Germanic Languages in a Comparative Perspective. de Gruyter. ISBN 3-11-013538-8.
- Ullberg, Sara. Kultplats helgad åt guden Ull hittad i Upplands Bro . Dagens Nyheter (13 снежня 2007). Праверана 29 лютага 2008.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- П’етраасельскі скарб Архівавана 27 мая 2007., Нацыянальны музей гісторыі Румыніі
- Ілюстрацыі Архівавана 9 студзеня 2007.
- Манеты з выявай скарбаў