Калінкавіцкія ельнікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Калінкавіцкія ельнікі
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне Беларусь, за 5 км на ўсход ад в. Гарбавічы і за 500 метраў на паўночны захад ад в. Якімавічы, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць
Дата заснавання 15 верасня 1967

Калі́нкавіцкія ельнікі[1], раней Гарбаві́цкія ельнікі[2] — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці.

Размешчаны за 5 км на ўсход ад в. Гарбавічы і за 500 метраў на паўночны захад ад в. Якімавічы, на тэрыторыі Гарбавіцкага і Клінскага лясніцтваў Калінкавіцкага лясгаса[1]. Унікальныя астраўныя (6 участкаў) месцы росту елкі еўрапейскай за межамі арэала. Ельнікі чарнічна-зеленамошна-кіслічныя, пераважае у ix карпацкая раса елкі, якая вызначаецца хуткім ростам[2]. Плошча ельнікаў у 1981 годзе складала 270,4 га[2], у наш час — 171,5 га[1], узрост дрэў 60—110 гадоў, вышыня 20—40 м, дыяметр 0,3—0,45 м (1983)[2].

Ахоўны статус нададзены 15 верасня 1967 года[1].

Зноскі

  1. а б в г Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Гомельскай вобласці станам на 01.01.2014 г.
  2. а б в г Гарбавіцкія ельнікі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]