Камаровічы (Чэрыкаўскі раён)
Вёска
Камаровічы
| ||||||||||||||||
Камаро́вічы — былая вёска ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіла ў склад Рэчыцкага сельсавета.
Насельніцтва 312 чал. (2002), 121 сям’я.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзілася прыкладна за 100 км на паўночны ўсход ад Магілёва, за 12 км на паўночны ўсход ад горада Чэрыкаў. На ўездзе ў вёску папярэджваючы знак «Радыяцыйная небяспека. Уезд і ўваход забаронены». Вёска знаходзілася ў прыгожых мясцінах, на беразе рэчкі Яленка, каля месца ўпадзення ў раку Волчас. На тэрыторыі вёскі знаходзяцца два возеры.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Згодна са звесткамі, у 1660 годзе ўладаром вёскі і маёнтку ў ёй быў Казімер Грушэцкі (з шляхецкага і дваранскага роду Грушэцкіх). Ад Казіміра пайшлі нашчадкі, якія ў 19 ст. жылі ў Копыскім, Магілёўскім і Чавускім паветах[1].
У сярэдзіне XIX ст. маёнткам Камаровічы (Komorowicze) валодаў, разам з іншымі маёнткамі, Міхаіл Аляксандр Галынскі (Michał Aleksander Hołyński), з роду Галынскіх (Holynscy), герба Клямры (Klamry); нар. 07.10.1852 г., суддзя павятовага суда ў Чэрыкаве, таварыш старшыні Таварыства дапамогі збяднелым дзецям патомных дваран у Чэрыкаве, сябра Рады Сельскагаспадарак у Чэрыкаве. У 1867—1872 гг. зямельныя надзелы Камаровічы, разам з іншымі, якія належалі Міхаілу Іванавічу і Соф’і Іванаўне Галынскім, былі выкуплены часоваабавязанымі сялянамі.
Перад вайной у вёсцы жыло 220 чалавек у 72 дварах[2]. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні 1943 года гітлераўцамі было спалена 70 хат[2].
У вёсцы знаходзілася драўляная царква, унесеная ў «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (не захавалася).
Апошнім часам вёска налічвала 121 сям’ю, 312 чалавек. Як адміністрацыйная адзінка, вёска згубіла свой статус у 2002 годзе.
Скасавана ў 2004 годзе.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Манумент у в.Камаровічы
-
Памятны камень а былой вёсцы
-
Шыльда на памятным камяні
Зноскі
- ↑ Вывад: 1803.06.02 (Магілёўскі ДДС)
- ↑ а б Комаровичи (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 503. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Ліст карты N-36-87. Выданне 1982 г. (руск.)