Перайсці да зместу

Канагава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Канагава (прэфектура))
Размяшчэнне прэфектуры Канагава
Прэфектура Канагава на карце Японіі Карта прэфектуры Канагава
Карта прэфектуры Канагава
Размяшчэнне
Краіна Японія
Рэгіён Канто
Востраў Хонсю
Каардынаты 35°26′52″ пн. ш. 139°38′33″ у. д.HGЯO
Інфармацыя
Адміністрацыйны цэнтр Іакагама
ISO 3166-2:JP JP-14
Статыстыка
Плошча 2 415,85 км² (43-я)
     % вады 2,3 %
Насельніцтва (на 1 чэрвеня 2010)
     Усяго 9 029 996 чалавек (3-я)
     Шчыльнасць 3 737,81 чал./км²
Паветаў 7
Муніцыпалітэтаў 33
Сімволіка
Сцяг прэфектуры
Сцяг прэфектуры
Эмблема прэфектуры
Эмблема прэфектуры
Дрэва Гінкга (Ginkgo biloba)
Кветка Лілея залацістая (Lilium auratum)
Птушка Шэрая чайка (Larus canus)
Адміністрацыя
Губернатар Сігэфумі Мацудзава
Афіцыйны сайт (яп.)

Канага́ва (яп.: 神奈川県 Канагава-кэн) — прэфектура, размешчаная ў рэгіёне Канто на востраве Хонсю, Японія. Плошча прэфектуры складае 2 415,85 км²,[1] насельніцтва — 9 029 996 чалавек (1 чэрвеня 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 3 737,81 чал./км². Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Іакагама.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

У прэфектуры Канагава размешчана 19 гарадоў і 6 паветаў (13 пасёлкаў і адно сяло).

Спіс гарадоў прэфектуры:

Найбуйнейшыя гарады прэфектуры: Іакагама (3,7 млн.), Кавасакі (1,4 млн.), Сагаміхара (715 тыс.), Іакосука (420 тыс.), Фудзісава (410 тыс.).

Пасёлкі і сёлы паводле паветаў:

Прэфектура Канагава размешчана на поўдні ўсходнеяпонскага рэгіёна Канто, на беразе Ціхага акіяна, у раёне паўвострава Міура. На поўначы яна мяжуе з прэфектурай Токіа, на захадзе — з прэфектурамі Яманасі і Сідзуока. На ўсходзе яе абмываюць воды Такійскага заліва і канала Урага, а на поўдні — воды Сагамскага заліва.

Свяцілішча Цуругаока-Хатыман ў Камакуры.

Прэфектура Канагава займае тэрыторыю гістарычнай правінцыі Сагамі і паўднёва-ўсходнюю частку правінцыі Мусасі. Яе адміністрацыйны цэнтр — горад Іакагама — найбуйнейшы населены пункт Японіі пасля Токіа. Ён паўстаў у сярэдзіне XIX ст. на месцы рыбацкага паселішча, ператворанага ў міжнародны порт у выніку вестэрнізацыі Японіі. Сярод іншых гістарычных месцаў прэфектуры — гарады Камакура і Адавара. Першы быў рэзідэнцыяй першага ў гісторыі краіны самурайскага ўрада — Камакурскага сёгуната. Другі выконваў ролю галоўнай цытадэлі гегемонаў рэгіёна Канто — самураяў роду га-Хадзё.

Прэфектура Канагава з’яўляецца трэцяй найбуйнейшай прэфектурай Японіі паводле колькасці насельніцтва, саступаючы толькі Токіа і Осацы. Станам на 1 ліпеня 2011 яно складала 9 060 649 чал. Дзякуючы высокай шчыльнасці насельніцтва і развітой сетцы транспарту бачнай мяжы паміж Іакагамай і Такійскімі адмысловымі раёнамі не адчуваецца.

Дзелавы цэнтр Іакагамы
Дзелавы цэнтр Кавасакі

Канагава з’яўляецца буйной прамысловай зонай Канто. Асноўныя галіны прамысловасці прэфектуры — хімічная, металургічная, аўтамабільная, электратэхнічная і харчовая. Асновай эканомікі прэфектуры Канагава з’яўляецца цяжкая прамысловасць.. У ёй размешчаны найбуйнейшы ў краіне Такійска-Іакагамскі прамысловы раён. Яго цэнтрам з’яўляецца міжнародны Іакагамскі порт — найбуйнейшы ў Японіі. Пачынаючы з сярэдзіны 20 стагоддзя ўзровень індустрыялізацыі прэфектуры і даходы ад збыту прамысловай прадукцыі застаюцца самымі высокімі па краіне. Акрамя прамысловасці прыбытковай галіной з’яўляецца турызм. Яго цэнтрамі з’яўляюцца багатыя прыродныя славутасці Хаконэ і старажытная Камакура.

Эмблема прэфектуры была абрана 3 лістапада 1948 года. Сцяг прэфектуры афіцыйна не зацвярджаўся, але звычайна ў яго якасці выкарыстоўваюць чырвоную эмблему горада на белым фоне. 10 красавіка 1950 года быў зацверджаны гімн прэфектуры пад назвай «Хікары аратані» (яп.: 光あらたに). Тэкст гімна быў напісаны Тэрыміцу Мурасэ і дапоўнены Ёсіа Кацу. Музыку напісаў Набуа Ііда[3].

Птушкай прэфектуры абралі ў маі 1965 шэрую чайку, якаяе сімвалізуе мір ва ўсім свеце. У 1966 годзе гінкга абралі дрэвам прэфектуры. Лілея залацістая была абрана кветкай прэфектуры ў студзені 1951 года[3].

Зноскі

  1. Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan (яп.) з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
  2. 神奈川県の人口と世帯 : 神奈川県 (яп.). Адміністрацыя прэфектуры Канагава (1 чэрвеня 2010). — Колькасць насельніцтва прэфектуры Канагава. Праверана 16 ліпеня 2010.
  3. а б Prefecture's Symbols (англ.). Kanagawa Prefectural Government. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 11 чэрвеня 2010.
  • 神奈川県 (яп.). Geospatial Information Authority of Japan. — Геаграфічныя каардынаты населеных пунктаў прэфектуры Канагава. Праверана 23 ліпеня 2010.
  • 神奈川県内市町村 (яп.). Local Authorities Systems Development Center. — Ідэнтыфікацыйныя коды, назвы, паштовыя адрасы і тэлефоны адміністрацый населеных пунктаў прэфектуры Канагава. Праверана 23 ліпеня 2010.