Кандрат Лейка
| Кандрат Лейка | |
|---|---|
| |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 17 верасня 1860 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 16 верасня 1921 (60 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | драматург, пісьменнік |
| Мова твораў | беларуская |
Кандрат Лейка (5 (17) верасня 1860, в. Збочна на Слонімшчыне — 6 верасня 1921, г. Здалбунаў, цяпер Ровенская вобласць, Украіна) — беларускі пісьменнік, празаік, драматург і педагог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Азярніцкім вучылішчы, Свіслацкай настаўніцкай семінарыі за казённы кошт. З 1879 года па накіраванні працаваў настаўнікам у Косаве. У лютым 1918 года Кандрата Лейку паралізавала, яго перавезлі ў г. Здалбунаў (на Валыні) да брата, дзе ён памёр і пахаваны.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]
Пачаў пісаць вершы для дзяцей па-беларуску на пачатку 1880-х гадоў. Захаваліся вершы датаваныя 1883 годам («Сарока», «Песня ластаўкі», «Бусел»). Творы К. Лейкі друкавала «Наша ніва», «Наша думка» і «Беларускі календар» у 1911—1921 гадах. У 1912 годзе ў Вільні К. Лейка выдаў асобным выданнем п'есу «Снатворны мак» — першую п'есу для беларускага лялечнага тэатра.
У 2015 годзе у выдавецтве «Кнігазбор» выйшаў зборнік К. Лейкі «Пан Трудоўскі», яго ўкладальнік — Сяргей Чыгрын, шмат гадоў збіраў творы аўтара па архівах і бібліятэках, ён жа напісаў да зборніка прадмову і склаў каментарыі.[1]
Зноскі
- ↑ Баль Б. Праз 100 гадоў…
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 89. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Баль Б. Праз 100 гадоў выйшла першая кніга аўтара «Нашай нівы» Архівавана 24 красавіка 2017. // Беларускае Радыё «Рацыя» — racyja.com, 02 сакавіка 2015
- Календарыюм // «Czasopis». № 9, 2005.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Лейка Кандрат Тодаравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
| Кандрат Лейка ў Вікікрыніцах | |
| Кандрат Лейка на Вікісховішчы |
- Нарадзіліся 17 верасня
- Нарадзіліся ў 1860 годзе
- Нарадзіліся ў Слонімскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 16 верасня
- Памерлі ў 1921 годзе
- Памерлі ва Украіне
- Выпускнікі Свіслацкай настаўніцкай семінарыі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Памерлі 6 верасня
- Педагогі Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Драматургі Беларусі
- Беларускамоўныя пісьменнікі
