Шматгадоваятравяністая расліна з галінастым, часта клубнепадобна патоўшчаным карэнішчам. Сцябло прамое, моцнае, вышынёй да 3 метраў[1]. Лісце буйное (да 60 см у даўжыню і да 35 см у шырыню[1]), простае, суцэльнае, скурыстае, з вострай верхавінкай і гладкім краем. Колер лісця бронзава-чырвоны, зялёны, сіні. Кветкі двухполыя, буйныя, чырвона-ружовыя або жоўтыя, зрэдку з плямамі або палоскамі. Плод — каробачка.
123Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.—522 с.— 10 000 экз.
↑Канна индийская: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Бацяноўскі І. Я. Канна//Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.—522 с.— 10 000 экз. — С. 473.