Перайсці да зместу

Канна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Canna)
Канна
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Canna L., Sp. Pl. 1: 1 (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  42409
NCBI  4627
EOL  11620535
IPNI  37222-1

Ка́нна[3] (Canna) — род кветкавых раслін сямейства Каннавыя (Cannaceae) парадку Імбіракветныя (Zingiberales). Адзіны род у сямействе.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Канна індыйская (Canna indica). Батанічная ілюстрацыя з кнігі Франсіска Мануэля Бланка «Flora de Filipinas», 1880—1883

Шматгадовыя травяністыя расліны з галінастым карэнішчам. Сцябло прамое. Лісце буйное, суцэльнае, з гладкім краем. Кветкі чырвоныя, аранжавыя, жоўтыя, ружовыя з адценнямі, у верхавінкавых суквеццях. Плод — каробачка . Насенне буйное, карычневага колеру.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Расліны распаўсюджаны на тэрыторыі Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі, Індыі і Кітая. Святлолюбівыя, вільгацелюбівыя і цяплолюбівыя расліны, патрабавальны да якасці глебы.

Паводле сайта The Plant List род налічвае 12 відаў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.