Алесь Траяноўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алесь Траяноўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 22 верасня 1925(1925-09-22)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 18 сакавіка 2005(2005-03-18) (79 гадоў)
Месца смерці:
Пахаванне:
Альма-матар:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: публіцыст, пісьменнік, літаратуразнавец, перакладчык

Алесь Траяноўскі (22 верасня 1925, х. Уздымач, Слуцкі раён, Мінская вобласць — 18 сакавіка 2005, Мінск, БССР) — беларускі пісьменнік, перакладчык, крытык, публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і лесніка Пятра Іванавіча Траяноўскага. У час Вялікай Айчыннай вайны з верас. 1942 па ліп. 1944 — партызан брыгады імя Чапаева, з ліп. 1944 — на 3-м Беларускім і 3-м Украінскім франтах, быў цяжка паранены. Пасля дэмабілізацыі (1946) працаваў на розных пасадах у Мінску. Скончыў Маскоўскі гісторыка-архіўны інстытут (1959). У 1955—1962 — літсупрацоўнік шматтыражнай газеты «Западная трасса» (Беларускае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі). У 1962—1982 — літсупрацоўнік, загадчык аддзела літаратуры і мастацтва газеты «Звязда», у 1983—1986 — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Мастацтва Беларусі». Член СП СССР (з 1990).

Памёр 18 сакавіка 2005 года ў плябані Чырвонага касцёла ў Мінску[1]. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў артыкуламі на літаратуразнаўчыя тэмы у 1957 у перыядычным друку. Працуе ў галіне мастацкага перакладу з 1960. Перакладае з верхнялужыцкай, ніжнялужыцкай, кашубскай, польскай і ўкраінскай моў. Адзін з укладальнікаў і перакладчыкаў, аўтар прадмовы і каментарыяў да анталогіі паэзіі лужыцкіх сербаў «Там, дзе Шпрэвя шуміць» 1969). У яго перакладах на беларускую мову выйшлі анталогія кашубскай паэзіі «За даляглядам край Сталемаў» (1980), аповесць Ю. Срэзана «Чорны млын» (1984). Пераклаў шэраг твораў І. Франка, П. Тычыны, Я. Барта-Цішынскага, Ю. Брэзана, К. Лоранца, А. Лаймінг і інш.

Узнагароджаны медалямі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Траяноўскі Алесь // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.


Увага: Ключ сартавання па змоўчанні «Траяноўскі Алесь» перавызначае папярэдні ключ сартавання па змоўчанні «Траяноўскі».

  1. Родам з Уздымача. Да 90-годдзя Алеся Траяноўскага
  2. 80 пахаванняў выбітных беларусаў, якія варта наведаць на Дзяды