Канстанцін Пракопавіч Кутрухін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Канстанцін Пракопавіч Кутрухін
руск.: Константин Прокофьевич Кутрухин
Kutrukhin Konstantin Prokofyevich.jpg
Дата нараджэння 20 студзеня (1 лютага) 1916(1916-02-01)
Месца нараджэння вёска Удзельны Шумец, Юрынская воласць, Васільсурсі павет, Ніжагародская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці 27 чэрвеня 1944(1944-06-27) (28 гадоў)
Месца смерці ў раёне вёсак Хадакова і Татаршчына, Ушацкі раён, Віцебская вобласць
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19371940, 19411944
Званне гвардыі сяржант
Камандаваў squad leader[d]
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Медаль «За баявыя заслугі»
Медаль «За абарону Сталінграда»

Канстанцін Пракопавіч Кутру́хін (руск.: Константин Прокофьевич Кутрухин, 20 студзеня (1 лютага) 1916 — 27 чэрвеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, гвардыі сяржант. Герой Савецкага Саюза (24.03.1945, пасмяротна).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Канстанцін Пракоф’евіч Кутрухін нарадзіўся ў вёсцы Удзельны Шумец Юрынскай воласці Васільсурскага павета Ніжагародскай губерні (зараз вёска Удзельны Юрынскага раёна, Рэспубліка Марый Эл, Расія). Скончыў 5 класаў школы, працаваў у калгасе. З 1937 г. да снежня 1940 г. на службе ў Чырвонай Арміі. Пасля звальнення вярнуўся працаваць у калгас. Зноў прызваны на службу ў ліпені 1941 г. Удзельнік баявых дзеянняў з красавіка 1942 г. Прымаў удзел у абароне Сталінграда, Беларускай наступальнай аперацыі.

Камандзір стралковага аддзялення 156-га стралковага палка 51-й стралковай дывізіі (6-я гвардзейская армія, 1-ы Беларускі фронт) гвардыі сяржант К. П. Кутрухін вызначыўся ў чэрвені 1944 г. пры фарсіраванні ракі Заходняя Дзвіна. 25 чэрвеня аддзяленне К. Кутрухіна першым пераадолела раку і адбіла 5 контратак праціўніка.
27 чэрвеня 1944 г. у раёне вёсак Хадакова і Татаршчына Ушацкага раёна Віцебскай вобласці сяржант Кутрухін павёў сваё аддзяленне на штурм варожага дзота. У крытычны момант бою К. Кутрухін закрыў амбразуру дзота сваім целам, забяспечыўшы гэтым наступленне і вызваленне населеных пунктаў.

Быў пахаваны на ўскрайку лесу за 800 м на паўднёвы захад ад вёскі Парэчча. Пазней прах К. П. Кутрухіна перапахаваны ў брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у вёсцы Дубраўка Ушацкага раёна.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Імя К. П. Кутрухіна носіць Дубраўская базавая школа-дзіцячы сад Ушацкага раёна.
  • Абеліск на месцы гібелі Героя і помнік на магіле ў вёсцы Дубраўка Ушацкага раёна (Беларусь).
  • Бюст героя і мемарыяльныя дошкі ў вёсцы Удзельная і гарадскім пасёлку Юрына (Рэспубліка Марый Эл).
  • У гонар К. П. Кутрухіна названы вуліцы ў горадзе Іашкар-Ала і гарадскім пасёлку Юрына.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8. — С. 60.
  • Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т. 5.: Бібліяграфічны даведнік / Рэд. кал.: І. П. Шамякін і інш. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ імя П. Броўкі, 1981. — Т. 5. — 720 с. — 15 000 экз.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Канстанцін Пракопавіч Кутрухін на сайце «Героі краіны» (руск.) 

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.