Капліца-пахавальня Іолшыных

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Капліца-пахавальня Іолшыных
53°04′51″ пн. ш. 30°03′25″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000593шыфр 313Г000593
Map

Капліца-пахавальня Іолшыных — капліца на старых могілках у горадзе Рагачове Гомельскай вобласці. Пабудавана на мяжы XIX—XX стагоддзяў. Помнік архітэктуры неарускага стылю[1].

У капліцы пахаваны мецэнаты Васіль Васільевіч Іолшын (1824—1898)[2], рэчыцкі маршалак, і ягоная жонка Варвара Аляксееўна.

Вырашана цэнтрычным чатырохгранным вежападобным збудаваннем, завершаным шатром з цыбулепадобнай галоўкай. Архітэктурны дэкор (прафіляваныя цягі, нішы, сухарыкі, гіркі) выкладзены лякальнай цэглай. Арачныя нішы, праёмы ўваходу і акон аздоблены какошнікамі. Унутры памяшканне перакрыта самкнутым скляпеннем[1].

Зноскі

  1. а б Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0389-4.
  2. Беляева, Г. Н. Неопубликованный русский провинциальный некрополь Николая Михайловича Романова : Могилевская епархия (1908–1911 гг.) / Г. Н. Беляева.. — Могилев: АмелияПринт, 2020. — С. 122. — 160 с. — ISBN 978-985-6891-78-9.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]