Капліца Святой Сям’і (Вераскава)
Славутасць | |
Капліца Святой Сям’і | |
---|---|
53°45′08″ пн. ш. 25°54′06″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Капліца Святой Сям’і — капліца ў в. Вераскава Навагрудскага раёна, размешчаная за 0,5 км на поўдзень ад вёскі, на старажытных могілках.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў другой палове XIX стагоддзя з цэглы, бутавага каменю і дрэва як родавая пахавальня ўладальнікаў маёнтка Брахоцкіх. Пасля Вялікай Айчыннай вайны паўзруйнавана, вернута парафіянам у 1980-я гг.
Аднаўленне
[правіць | правіць зыходнік]У 1992 годзе наведаць свае родныя мясціны ў Морынаве прыехала Соф’я Аляксандра, дачка Аляксандра Брахоцкага. Пабачыўшы ў якім стане знаходзіцца радавая капліца сям’і ў Вераскаве, яна дамовілася з калгасам аб яе аднаўленні. Ініцыятыву Соф’і падтрымалі і яе браты — Анджэй і Ежы, дачка Крысціна, суседзі і сябры з Корнуала. На аднаўленне капліцы збіралі грошы ўсім светам. 29 чэрвеня 1994 года яна зноў прыехала ў Беларусь, каб пабачыць адноўленую капліцу. Побач з капліцай правялі набажэнствы і памінальную вячэру. Пад канец 1990-х у капліцы была ўстаноўлена пліта з яе імем.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік народнага дойлідства з рысамі стылю класіцызму. Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. На мураваным фасадзе выступае 4-калонны порцік з трохвугольным дашчаным франтонам. Бакавыя зрубленыя з брусу фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Капліца Святой Сям'і // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 56. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Капліца Святой Сям’і (Вераскава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)