Капліца з драўлянай скульптурай (Гальшаны)
| Славутасць | |
| Капліца з драўлянай скульптурай | |
|---|---|
| | |
| 54°15′13″ пн. ш. 26°01′11″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Аграгарадок | Гальшаны |
| Канфесія | Каталіцтва |
| Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
| Дэканат | Ашмянскі |
| Архітэктурны стыль | неакласіцызм |
| Дата пабудовы | 1897 год |
| Статус |
|
| Стан | дзейнічае |
Капліца з драўлянай скульптурай — прыдарожная капліца ў аграгарадку Гальшанах Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы паселішча, па дарозе ад касцёла да рэшткаў замка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў XVIII стагоддзі[1] (па іншых звестках — 1897 годзе[2]) з цэглы. У 2007 годзе была занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]З’яўляецца помнікам архітэктуры неакласіцызму. Вырашана трох’яруснай чатырохграннай вежай пад шатровым пакрыццём з крыжам. Сцены атынкаваныя. Ярусы падзелены прафіляванымі карнізамі. Грані першага і верхняга яруса аформлены нішамі, сярэдні ярус мае скразныя арачныя праёмы. Унутры яго ўстаноўлена драўляная скульптура Ісуса Хрыста[2].
- Капліца на старых здымках
- Капліца, да 1915 года.
- Вуліца Замкавая, 1916 год.
- Капліца, 1930—1939 гады.
Зноскі
- ↑ Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
- 1 2 Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
