Перайсці да зместу

Капцэвіцкае падняцце

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Капцэвіцкае падняцце (ад назвы вёскі Капцэвічы ў Петрыкаўскім раёне) — тэктанічная структура ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларуси, у межах Петрыкаўскага пахаванага выступу Прыпяцкага прагіну. Выяўлена ў 1959 г. электраразведкай па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы, у 1972 г. па падсалявых дэвонскіх адкладах. Выдзяляецца па паверхні фундамента, падсалявых і верхнесаляносных дэвонскіх адкладах.

Па падсалявых адкладах Капцэвіцкае падняцце — монаклінальны блок, які ўздымаецца на поўнач пад вуглом 7—8º і абмежаваны з усіх бакоў разрыўнымі парушэннямі. Памеры 16×7 км. Па паверхні солі Капцэвіцкае падняцце невялікая антыкліналь паўночна-ўcходняга распасцірання памерамі 3,5×2 км, амплітудай менш за 50 м. Скляпенне яе ссунута адносна галаўной часткі падсалявога блока на 8 км на захад і адпавядае Заходне-Капцэвіцкаму падсалявому падняццю. Утварылася ў лебядзянскі час позняга дэвону і ў каменнавугальны час у выніку блокавых пасоўванняў па разрыўных парушэннях.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]