Каравела
Караве́ла[1] (ад італ.: Caravella) — марское ветразевае судна з 3—4 мачтамі, адной палубай, высокімі бартамі і надбудовамі на карме і носе. Было распаўсюджана ў XIII—XVII стагоддзях у краінах Міжземнамор’я[1][2].
Агульныя дадзеныя
[правіць | правіць зыходнік]У XII стагоддзі каравеламі называлі невялікія партугальскія рыбалоўныя судны, а пазней гэта назва была перанесена на гандлёвыя судны сярэдняй велічыні — двухмачтавыя з лацінскімі ветразямі. З часам лацінскі ветразь на фок-мачце замянілі прамым. Відавочна, пры стромкім бейдэвіндзе больш падыходзілі лацінскія ветразі, а пры поўных курсах — прамыя. Каравеламі карысталіся таксама партугальскія канкістадоры. З XV стагоддзя каравела стала больш мараходной, яе водазмяшчэнне павялічлася да 200—400 тон, даўжыня 15—35 м, шырыня 4,3—9 м, асадка 2—4 м[3].
Мараходныя якасці
[правіць | правіць зыходнік]Мараходныя якасці каравелы, у параўнанні з суднамі, што былі ў той час, былі значна вышэйшымі. Хуткасць ходу дасягала 14—15 вузлоў. Па сведчанні аднаго марака XV стагоддзя[крыніца?] «каравелы выдатна лавіравалі, паварочваючыся да ветру то адным, то іншым бортам, быццам у іх былі вёслы». Асаблівае значэнне мелі лёгкасць і манеўранасць каравелы ва ўмовах акіянскіх плаванняў ля невядомых і слаба абследаваных берагоў. Першапачаткова каравелы былі лёгкімі аднапалубнымі караблямі водазмяшчэннем у 50—70 тон, даўжынёй 15—25 метраў, з трыма або чатырма мачтамі і лацінскімі ветразямі. Адносна высокія мачты і наяўнасць бушпрыта дазволілі павялічыць плошчу ветразяў ўдвая, што, натуральна, адбілася на павелічэнні хуткасці ходу. Лацінскія ветразі на касых рэях грот-мачтах і бізань-мачтах дазвалялі суднам хадзіць крута да ветру. Толькі фок-мачта несла чатырохвугольны прамы ветразь. Удала была вырашана і канструкцыя корпуса каравелы.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Караве́ла // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 43. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Караве́ла // Русско-белорусский словарь для военных // Н. Н. Кривко, В. В. Пупко, В. К. Романцевич, С. Е. Танана; Под. ред. В. В. Язепчика, Н. Н. Кривко. — Мн.: БелЭн, 1996. — С. 139. — 447 с. — ISBN 985-11-0047-1. (руск.)
- Караве́лла // Морской энциклопедический справочник. В. 2-х т. (руск.) / Под редакцией академика Н. Н. Исанина. — Л.: Судостроение, 1986. — Т. 1. А—Н. — С. 294. — 512 с.
- Караве́лла // Военно-морской словарь (руск.) / Гл. ред. В. Н. Чернавин. — М.: Воениздат, 1989. — С. 173. — 511 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00174-X.
- Каравелла // Военно-морской словарь для юношества: Около 10 000 слов (руск.) / Под общ. ред. П. А. Грищука. — 2-е изд.. — М.: ДОСААФ, 1988. — С. 175. — 560 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-7030-0298-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Museu da Marinha Архівавана 7 снежня 2007. (парт.), (Музей Мора), Лісабон
- Instituto Camões. Caravela Архівавана 15 лютага 2008.
- Durchbruch am Kap des Schreckens dir. Axel Engstfeld, Germany 2002, 52m. ZDF Архівавана 8 снежня 2007.