Каралеўства Харватыя (925—1102)
Гістарычная дзяржава | |
Каралеўства Харватыя | |
---|---|
лац.: Regnum Croatiae харв.: Kraljevina Hrvatska | |
![]() Харватыя на піку сваёй магутнасці. |
|
каля 925 г. — 1102
|
|
Сталіца |
Змянялася з часам. Нін Біяград-на-Мору Солін Кнін |
Мова(ы) |
лацінская, старахарвацкая |
Афіцыйная мова | лацінская мова |
Рэлігія | рымскае каталіцтва |
Плошча | 110,000 км² (11 стагоддзе) |
Форма кіравання | Манархія |
Кароль | |
• 925–928 | Таміслаў (першы кароль) |
• 1093–1097 | Петар Свачыч |
Гісторыя | |
• каля 925 | Харватыя стала каралеўствам |
• 1102 | Каранацыя Кальмана Кніжніка |
![]() |
Каралеўства Харватыя (лац.: Regnum Croatiae; харв.: Kraljevina Hrvatska) — сярэднявечнае каралеўства ў Цэнтральнай Еўропе, якое ўключала ў сябе большую частку сённяшняй Харватыі (за выключэннем большай частцы Істрыі і некалькіх Далмацынскіх прыбярэжных астравоў), а таксама частку сучаснай Босніі і Герцагавіны. Каралеўства існавала ў якасці сувярэннай дзяржавы на працягу амаль двух стагоддзяў. Яго існаванне характарызуецца шматлікімі канфліктамі і мірнымі перыядамі з балгарамі, візантыйцамі, венграмі, а таксама суперніцтвам з Венецыяй за кантроль над усходняй часткай Адрыятычнага ўзбярэжжа. У 10 стагоддзі біскуп Гргур Нінскі паставіў мэту прасоўвання харвацкай мовы ў набажэнстве, што прывяло да канфлікту з Папам. У другой палове 11 стагоддзя Харватыі ўдалося ўзяць пад кантроль большасць прыбярэжных гарадоў Далмацыі з падзеннем візантыйскага кантролю над імі. У гэты час каралеўства дасягнула свайго піку падчас кіравання Петара Крашыміра IV (1058-1074) і Дмітара Званіміра (1075-1089).
Да 1091 года дзяржавай кіравала, у асноўным, дынастыя Трпіміравічаў, пасля чаго каралеўства перажыло крызіс спадчыны пасады і пасля дзесяцігоддзя канфліктаў за трон і бітвы пры гары Гвоздзь карона перайшла да дынастыі Арпадаў, а венгерскі кароль Кальман Кніжнік стаў «каралём Харватыі і Далмацыі» ў 1102 годзе, аб'яднаўшы два каралеўствы пад адной каронай. Дакладныя ўмовы ўзаемаадносін паміж дзвюма дзяржавамі сталі аб'ектам спрэчак у 19 стагоддзі. Характар адносін мяняўся з цягам часу, але ў цэлым Харватыя захоўвала вялікую ступень унутранай аўтаноміі, а рэальная ўлада належала мясцовай шляхце. Сучасныя харвацкія і венгерскія гісторыкі разглядаюць адносіны паміж Харватыяй і Венгрыяй з 1102 года як форму асабістай уніі двух унутрана аўтаномных каралеўстваў агульным каралём.