Караль Мараўскі
Караль Мараўскі | |
---|---|
![]() | |
![]() Дуброва | |
Дата нараджэння | 1767 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 кастрычніка 1841 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Ігнацы Фелікс Мараўскі[d] |
Маці | Тэафіла Канстанцыя з Радзівілаў[d] |
Дзеці | Тэафіла Мараўская[d] |
Грамадзянства | |
Род войскаў | сухапутныя войскі |
Званне | брыгадны генерал |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Караль Мараўскі (польск.: Karol Morawski; 1767 — 6 кастрычніка 1841) — ваенны дзеяч, генерал у расійскай і французскай арміях. Сын генерал-лейтэнанта Ігнацыя Фелікса Мараўскага.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З шляхецкага роду Мараўскіх герба «Дамброва». Нарадзіўся ў сям’і Ігнацыя Фелікса Мараўскага, генерал-лейтэнанта літоўскіх войскаў, вайсковага пісара, і Тэафіліі з Радзівілаў.
У маладосці жыў у Вене. Вярнуўся і ўступіў у войска літоўскае. Служыў у 2-м пешым рэгіменце вялікай булавы ВКЛ, у маі 1789 г. маёрам, з 1789 — палкоўнікам і ўзначаліў 2-гі літоўскі полк у Горадні. На чале палка ў 1792 г. ўдзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 (у т.л. ў бітвах пад Мірам 11 чэрвеня 1792 і Берасцем 23 ліпеня 1792), за мужнасць узнагароджаны крыжам «Віртуці мілітары». Пасля далучэння караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага да Таргавіцкай канфедэрацыі Мараўскі выйшаў у адстаўку, у 1793 належаў да тайнага літоўскага таварыства.
У пачатку паўстання 1794 накіраваны Тадэвушам Касцюшкам 14 красавіка ў ВКЛ для арганізацыі паўстанцкіх узброеных сіл з рангам «генерал-маёр, камандуючы літоўскім войскам». Мараўскаму было даручана пасля Ясінскага далучыць да паўстання армію ВКЛ, шляхецкае паспалітае рушэнне, а таксама ўзброіць народ. Па дарозе з паперамі (лісты Касцюшкі да генерала літоўскай артылерыі Ф. Сапегі, да шэфа 6-й літоўскай дывізіі К.-Ф. Несялоўскага, да шэфа 5-й літоўскай дывізіі П. Грабоўскага, да шэфа 2-й літоўскай дывізіі К. Курнатоўскага) Мараўскі быў затрыманы рускімі ў Берасці, прыгавораны да ссылкі ў Сібір і да канфіскацыі маёнтка.
У Сібіры прабыў з 1794 па 7 чэрвеня 1797 г. Быў вызвалены Паўлам І, які надаў яму чын генерал-маёра рускай службы, прыдворны чын камергера (шамбеляна) яго Імператарскай Вялікасці і ўвайшоў у бліжэйшае атачэнне імператара. Відаць, давяраў яму, бо па прапанове Мараўскага браў ліцвінаў на грамадзянскую службу.
Пасля стварэння Варшаўскага княства Мараўскі жыў у Завушшы каля Нясвіжа і падтрымоўваў кантакты з Варшавай. Верагодна, вёў шпіёнскую дзейнасць на карысць Напалеона. У красавіку ці маі 1812 г. збег у Княства Варшаўскае. Падчас вайны 1812 г. служыў у чыне генерала брыгады пры галоўнай кватэры Напалеона. Пасля вайны вярнуўся на Беларусь.
Прыняў актыўны ўдзел у дзейнасці масонскіх ложаў, у тым ліку правінцыяльнай літоўскай ложы «Дасканалая еднасць», «Школа Сакрата», Таварыства тампліераў. Партрэт Мараўскага быў змешчаны 30 ліпеня 1817 г. на сцяне памяшкання нясвіжскай ложы «Шчаслівага вызвалення».
У 1820 шамбелян яго Імператарскай Вялікасці. У 1822 г. ахвяраваў губернатаршы Антаніне Сулістроўскай на кракаўскі помнік Касцюшку 5 дукатаў. Габрыела Пузыня піша, што ў 1825 г. М. з жонкай і дзецьмі жыў летам у Пулавах, дзе ў гэты час жылі сем’і Плятэраў, Эма Патоцкая, нявестка апошняга польскага караля. Да сакавіка 1830 г. быў пад наглядам паліцыі. Памёр у Завушшы, пахаваны ў капліцы-пахавальні ў Душкаве каля Мінска.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
ордэны Святога Станіслава і Залатога Льва Баварскага.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Швед, В. В. Мараўскі Караль Ігнатавіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Караль Мараўскі
- Мараўскі Кароль
- Душкава. Апошні прытулак генерала(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся ў 1767 годзе
- Нарадзіліся ў Літве
- Памерлі 6 кастрычніка
- Памерлі ў 1841 годзе
- Памерлі ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)
- Пахаваныя ў Валожынскім раёне
- Кавалеры ордэна Virtuti Militari
- Кавалеры рыцарскага крыжа ордэна Virtuti Militari
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
- Асобы
- Масоны Беларусі
- Мараўскія
- Генералы Рэчы Паспалітай
- Сасланыя ў Сібір
- Памерлі ў Нясвіжскім раёне