Перайсці да зместу

Каратканожка перыстая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Каратканожка пёрыстая)
Каратканожка перыстая

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Brachypodium pinnatum (L.) P.Beauv., 1812

Сінонімы
Bromus pinnatus L.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  41333
NCBI  29663
EOL  1114731
GRIN  t:300079
IPNI  67790-3
TPL  kew-400000

Караткано́жка перыстая[3] (Brachypodium pinnatum) — від кветкавых раслін роду Каратканожка (Brachypodium) сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Тыпавы від роду.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая светла-зялёная расліна вышынёй да 100—125[3] см, з доўгім паўзучым, укрытым лускавінкамі карэнішчам і моцным голым, апушаным у вузлах сцяблом. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае, ланцэтнай формы, з завостранай верхавінкай і гладкім краем, сядзячае, апушанае. Суквеццеколас. Кветкавыя каласкі жоўта-зялёнага колеру, з 8—24[3] кветак. Ніжняя кветкавая лускавінка з моцным асцюком даўжынёй 3—4,5[3] мм. Плодзярняўка.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока, Туніс)[4]. Заносны від у іншых рэгіёнах[4].

Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[5]. Расце на сухіх лугах, узлесках і палянах, у прыбярэжных і пойменных хмызняках, па берагах вадаёмаў.

Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі і Данецкай вобласці Украіны[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. а б Taxon: Brachypodium pinnatum (L.) P.Beauv. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
  5. а б Коротконожка перистая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)