Карлас Санчэс Марэна
![]() | |||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Карлас Альберта Санчэс Морана | ||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Скала (La Roca) | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
6 лютага 1986[1][2][3] (34 гады) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 15 | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
Ка́рлас Са́нчэс Марэ́на (ісп.: Carlos Sánchez Moreno; нар. 6 лютага 1986, Кібда, Калумбія) — калумбійскі футбаліст, апорны паўабаронца англійскага клуба «Вест Хэм Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Калумбіі.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Займаўся ў футбольнай акадэміі ў горадзе Медэльін, а пазней пераехаў у Мантэвідэа, дзе займаўся ў клубе «Данубіа». У 2005 годзе далучыўся да ўругвайскага клуба «Рывер Плэйт». У ліпені 2007 года падпісаў 5-гадовы кантракт з французскім клубам «Валансьен». 4 жніўня дэбютаваў у Лізе 1 хатнім матчам супраць клуба «Тулуза» (3:1). Улетку 2012 года кантракт Карласа скончыўся і ён пакінуў клуб, аднак пасля доўгіх і безвыніковых перамоў з англійскімі «Вест Бромвіч Альбіён» і «Болтан Уондэрэрс», ён вярнуўся ў «Валансьен», склаўшы новы кантракт з клубам.
16 жніўня 2013 года Санчэс перайшоў у склад клуба «Эльчэ», які на той момант толькі выйшаў у Ла Лігу. Сума трансферу склала 3,7 млн еўра[4]. Дэбютаваў у складзе новага клуба ўжо 29 жніўня ў стартавым матчы чэмпіянату супраць «Рэал Сасьедада»[5].
Пасля сезону ў Іспаніі 15 жніўня 2014 года Санчэс перайшоў у склад англійскага клуба «Астан Віла»[6]. У жніўні 2016 года, пасля вылету «Астан Вілы» з Прэм’ер-лігі, на правах арэнды стаў іграком «Фіярэнціны»[7]. Улетку 2017 года перайшоў у «Фіярэнціну» на трывалай аснове.
У студзені 2018 года быў аддадзены ў арэнду «Эспаньёлу». У жніўні 2018 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Вест Хэм Юнайтэд»[8].
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
9 мая 2007 года дэбютаваў у складзе зборнай Калумбіі ў матчы супраць зборнай Панамы.
Зноскі
- ↑ http://www.lequipe.fr/Football/FootballFicheJoueur26962.html
- ↑ Carlos Sánchez // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Carlos Alberto Sánchez Moreno // As — Madrid: PRISA, 1967.
- ↑ El Elche ficha al colombiano Carlos Sánchez. Las Provincias
- ↑ Zurutuza despierta a la Real. Marca
- ↑ Carlos Sanchez interview: Midfielder ready to be a rock for Aston Villa revival. The Independent
- ↑ Карлос Санчес перешел из «Астон Виллы» в «Фиорентину». by.tribuna.com
- ↑ «Вест Хэм» подписал хавбека сборной Колумбии Карлоса Санчеса. by.tribuna.com
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карлас Санчэс Марэна
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Нарадзіліся 6 лютага
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Калумбіі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Калумбіі
- Ігракі зборнай Калумбіі па футболе
- Ігракі ФК Вест Хэм Юнайтэд
- Ігракі ФК Эспаньёл
- Ігракі ФК Фіярэнціна
- Ігракі ФК Астан Віла
- Ігракі ФК Эльчэ
- Ігракі ФК Валансьен
- Ігракі ФК Рывер Плэйт Мантэвідэа