Карная аперацыя «Паляванне на зайцоў»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Паляванне на зайцоў (ням.: Hasenjagd) — кодавая назва карнай аперацыі нямецка-фашысцкіх захопнікаў супраць партызанскіх фарміраванняў Шклоўскай ваенна-аператыўнай групы, Круглянскай ваенна-аператыўнай групы і мясцовага насельніцтва ў Бялынцкім, Круглянскім і Шклоўскім раёнах 14—15 кастрычніка 1943 года.

Праводзілася сіламі 2 баявых груп (3 батальёны, 5 пяхотных рот, танкавая рота, 2 кавалерыйскія эскадроны, ягдкаманда, штаб ахоўнага палка, сапёрны ўзвод). Тэрыторыя паміж чыгункай ЛепельОрша і шашой МінскМагілёў да кастрычніка 1943 года стала аператыўным тылам 4-й нямецкай арміі, адкінутай да Дняпра Чырвонай Арміяй у ходзе Смаленскай аперацыі. У пачатку кастрычніка 1943 года камандаванне арміі загадала штабу аховы тылу «асвоіць» раён ОршаТалачынБялынічы — Магілёў і забяспечыць бесперапынны рух па ўсіх унутранных камунікацыях у мэтах фарсіраванага будаўніцтва абарончага рубяжа «Дора». У раён тылу 4-й арміі было ўведзена 22 пяхотныя і ахоўныя батальёны, 3 батальёны СС і 2 батальёны галоўнага ўпраўлення будаўніцтва ўмацаванага раёна. Раён «асваення» з боку лініі фронту быў блакіраваны 10 ахоўнымі батальёнамі, 3 артылерыйскімі батарэямі і танкавай ротай.

Гітлераўцам удалося адцясніць партызан ад дарогі КоханаваСтараселле, аднавіць буйныя грнізоны ў вёсках Стараселле і Кувечына. Але гэтыя вынікі не вычарпалі пастаўленых камандаваннем задач, і штаб аховы тылу 4-й арміі аддаў загад на карную аперацыю «Паляванне на качак».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • У. С. Пасэ. Паляванне на зайцоў // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 394. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.