Кароўчына (вадасховішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кароўчына
Каардынаты: 54°02′23,10″ пн. ш. 30°48′05,20″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Магілёўская вобласць, Дрыбінскі раён
Плошча 0,47 км²
Аб'ём 0,00142 км³
Найбольшая глыбіня 8,6 м
Сярэдняя глыбіня 3 м
Плошча вадазбору 35 км²
Упадаюць рака Касінка
Выцякаюць рака Касінка
Год напаўнення 1981
Кароўчына (Беларусь)
Кароўчына
Кароўчына
Кароўчына (Магілёўская вобласць)
Кароўчына
Кароўчына

Каро́ўчынавадасховішча ў Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, на рацэ Касінка (прыток Басі), каля аграгарадка Кароўчына.

Вадасховішча створана ў 1981 годзе ў мэтах арашэння, рыбагадоўлі і добраўпарадкавання тэрыторыі. Плошча паверхні вадасховішча 0,47 км². Даўжыня 2,5 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Найбольшая глыбіня дасягае 8,6 м, сярэдняя каля 3 м. Аб'ём вады ў вадасховішчы 1,42 млн м³. Плошча вадазбору 35 км². Ваганні ўзроўню вады на працягу года каля 3 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 7,6 млн м³.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 498. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 90—91. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 12—13. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)