Перайсці да зместу

Касінка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Касінка
Характарыстыка
Даўжыня 12 км
Басейн 70 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Шатнева
 • Каардынаты 54°06′39,30″ пн. ш. 30°51′47,70″ у. д.HGЯO
Вусце Бася
 • Месцазнаходжанне за 2 км на захад ад вёскі Слабодка
 • Вышыня каля 156[1] м
 • Каардынаты 54°00′48,70″ пн. ш. 30°47′44,60″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 2,8 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Бася → Проня → Сож → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раён Дрыбінскі раён
physical
Касінка
Касінка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Касі́нка, Касянка, Касуля — рака ў Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Бася (басейн Дняпра).

Назва Касінка балцкага паходжання.

Аснова Кас- з цягам часу зведала эвалюцыю ад *Kŭs- праз *Къс-. Яна звязаная з прускім kusis, літоўскім kusulas «камар». Гэтая аснова таксама ў назвах ракі Касня (прыток волжскай Вазузы) на Смаленшчыне на ўсходзе ад Касплі, дзвінскай ракі Каспля[2].

Той жа корань Kus- у літоўская рачной назве Kus-upė[3].

Назва Касінка значыла «Камарыная (рака)». Каля Касінкі — рэчка з пазнейшай назвай-перакладам «Камароўка».

Даўжыня ракі 12 км. Плошча вадазбору 70 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,8 ‰. Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Шатнева, вусце за 2 км на захад ад вёскі Слабодка, за 3,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Кароўчына. Вадазбор у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. На рацэ вадасховішча Кароўчына.

  1. Ліст карты N-36-62. Выданне 1979 г. Архівавана 2 мая 2013.
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 190.
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 175.