Карсакі (Гарадоцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Карсакі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 2 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218818036
Карсакі на карце Беларусі ±
Карсакі (Гарадоцкі раён) (Беларусь)
Карсакі (Гарадоцкі раён)
Карсакі (Гарадоцкі раён) (Віцебская вобласць)
Карсакі (Гарадоцкі раён)

Карсакі́[1], таксама Корсакі[2] (трансліт.: Karsaki, руск.: Корсаки) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Віраўлянскага сельсавета. За 41 км ад Гарадка, 17 км ад станцыі Бычыха на лініі Віцебск — Невель, 77 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны, на поўначы знаходзіцца возера Чэрнава. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Гаўрушы і далей па дарозе Віраўля — Гарадок. У вёсцы ніхто не жыве (2018).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1-й палове 19 стагоддзя вёска ў складзе фальварка Новая Віраўля дзяржаўнага маёнтка Езярышча Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У 1847 годзе — 3 дзесяціны сядзібнай, 13,5 дзесяціны ворнай зямлі, 7 дзесяцін сенажаці. У 1855 годзе — 42 дзесяціны ворыва, 1705 дзесяцін лугоў. У канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя ў Віраўлянскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе — 140 дзесяцін зямлі. З 15 лютага 1921 года ў Селішчанскай воласці Віцебскага павета. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Віраўлянскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1926 годзе працавала кузня. У 1933 годзе працаваў калгас імя Сталіна. З 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне, з 20 лютага 1938 года Віцебскай вобласці. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. У 1970 годзе ў калгасе «Віраўлянскі». У 2012 годзе ў складзе філіяла «Віраўлянскі» замежнага прыватнага сельскагаспадарчага вытворчага УП «Дзецкасельскі-Гарадок».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 4 двары, 15 душ мужчынскага пола і 13 душ жаночага пола (1847)
  • 5 двароў, 38 жыхароў (1855)
  • 10 двароў, 78 жыхароў (1905)
  • 13 двароў, 57 жыхароў (1921)
  • 10 двароў, 47 жыхароў (1926)
  • 14 жыхароў (1959)
  • 14 жыхароў (1970)
  • 1 гаспадарка, 1 жыхар (2012)
  • 0 жыхароў (2018)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Ко́рсакі
  2. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]