Карэльская мова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Карэльская мова мова
Саманазва karjalan kieli
Краіны Расія, Фінляндыя
Рэгіёны Карэлія
Агульная колькасць носьбітаў больш за 20 тыс.
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Уральская сям'я

Фіна-ўгорская галіна
Фіна-волжская група
Прыбалтыйска-фінская падгрупа
Моўныя коды
ISO 639-2 krl
ISO 639-3 krl

Карэльская мова (саманазва: karjalan kieli) — фіна-вугорская мова, родная мова карэлаў.

Карэльская мова з'яўляецца адной з найстаражытнейшых моў Еўропы. Першы запіс на ёй быў знойдзены ў Ноўгарадзе і адносіцца да пачатку XIII ст. Падзяляецца на 4 буйныя дыялекты.

Выкарыстанне пісьмовай мовы дастаткова абмежавана, паколькі яна не мае ясна акрэсленага афіцыйнага статусу ні ў Карэліі (Расія), ні ў Фінляндыі. Аднак у Карэліі маюцца школы, дзе вядзецца вывучэнне карэльскай мовы, друкуюцца артыкулы ў сродках масавай інфармацыі, а ў Фінляндыі можа выкарыстоўвацца ў перапісцы з органамі ўлады ў месцах, дзе маецца шчыльнае карэльскае насельніцтва. Пісьменнікі-карэлы звычайна пішуць на фінскай і рускай мовах.

У нашы дні найчасцей карыстаюцца пісьмовасцю на аснове лацінкі, хаця неаднаразова складалася граматыка і на аснове кірыліцы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]