Карэнныя народы
Карэ́нныя наро́ды — групы людзей, якія гістарычна жылі на пэўнай тэрыторыі да з’яўлення сучасных дзяржаўных меж і масавых перасяленняў. Нашчадкі першапачатковых насельнікаў гэтых зямель, якія цалкам або часткова захоўваюць сваю культурную, моўную і этнічную адметнасць.
Паняцце «карэнныя народы» — сучаснае і ўжываецца ў міжнародных дакументах, такіх як Дэкларацыя ААН аб правах карэнных народаў, падкрэсліваючы права гэтых народаў на самавызначэнне. Часам ужываецца паняцце «аўтахтоны» (ад ст.-грэц. αὐτός — «сам, уласны» і χθών — «зямля, глеба»), якое азначае «тыя, хто паходзіць з гэтай зямлі».
У гістарычных апісаннях сустракаюцца таксама найменні «абарыгены» і «тубыльцы», аднак у сучасным прававым кантэксце яны лічацца састарэлымі і могуць мець зняважлівае адценне.
У старажытнарымскай гісторыі, абарыгенамі называлі самае старажытнае племя, якое жыло каля падножжа Апенінскіх гор. Ад назвы гэтага племя абарыгенамі сталі называць увогуле старажытнае насельніцтва, карэнных жыхароў якой-небудзь мясцовасці (у процівагу перасяленцам).
Напрыклад, славяне — карэнныя народы Усходняй Еўропы. Этнагенез беларусаў праходзіў на той тэрыторыі, дзе яны жывуць і цяпер, іх таксама можна лічыць карэнным народам гэтай тэрыторыі[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Карэнныя народы на Вікісховішчы |
---|