Кастусь Вайцяхоўскі
Кастусь Вайцяхоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 ліпеня 1926 (98 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ксенафонт Вайцяхоўскі |
Альма-матар | |
Член у |
Кастусь Вайцяхоўскі (на эміграцыі Кон Ворт, нар. 23 ліпеня 1926, Стары Свержань, цяпер Стаўбцоўскі раён Мінскай вобл.) — грамадскі дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын беларускага грамадскага дзеяча Ксенафонта Вайцяхоўскага, які ў 1930-я гады арганізоўваў беларускае культурнае жыццё на Стаўпеччыне. Кастусёва маці, калі яму было восем гадоў, памерла, потым жыў з мачахай. Падчас нямецкай акупацыі вучыўся ў Баранавіцкім дарожна-будаўнічым тэхнікуме, настаўніцкай семінарыі ў Нясвіжы, сябра СБМ.
З лета 1944 г. на выгнанні: спачатку ў Судэтах, потым у Баварыі. У Заходняй Германіі належаў да беларускага скаўтынгу, скончыў Беларускую гімназію імя Янкі Купалы. У верасні 1949 г. разам з бацькамі выехаў паводле кантракту ў ЗША. Жылі ў Арканзасе, працавалі на збіранні бавоўны. У снежні 1949 г. прызваны ў амерыканскую армію, служыў ў Карэі ў вайсковай выведцы, пасля ў танкістах.
Па дэмабілізацыі атрымаў стыпендыю і скончыў Ратгерскі ўніверсітэт. Працаваў у вайсковай сферы. У General Dynamics у Каліфорніі пры разліках стрэсавых нагрузак у міжкантынентальнай ракеце Atlas. Потым працаваў у General Atomics , каліфарнійскай кампаніі, якая займалася ядзернымі тэхналогіямі, і ў дзвюх іншых кампаніях, якія абслугоўвалі армію: General Electric i Lockheed Missile and Space Company . Затым займеў прыватны бізнэс, займаўся нерухомасцю.
У першай палове 1950-х належаў да моладзевых рухаў. Быў заступнікам старшыні Саюза беларуска-амерыканскай моладзі. У 1970-1980-я ўваходзіў у кіраўнічыя структуры БККА, у 1980-х — прадстаўнік БККА ў г. Сан-Хасэ (Каліфорнія).
У 1961 годзе ўзяў шлюб з амерыканкай, настаўніцай Бэрдзі, мае трох сыноў і дачку. Жыве ў Сан-Дыега.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гардзіенка А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) / Алег Гардзіенка. — Смаленск: [б.в.], 2009. — 428 с., [12] с. іл. — (БІНІМ; Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 16).