Касцёл Божай Міласэрнасці (Гродна)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каталіцкі храм
Касцёл Божай Міласэрнасці
53°38′43,60″ пн. ш. 23°51′16,40″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Гродна
Канфесія Каталіцызм
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Дэканат Гродна-Захад

Касцёл Божай Міласэрнасці — каталіцкі храм у горадзе Гродна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Парафія Божай Міласэрнасці ў гарадскім мікрараёне Вішнявец пачала сваё існаванне 5 снежня 1995 г. Спачатку вернікі арэндавалі пад правядзенне набажэнстваў розныя памяшканні. 12 ліпеня 1999 г. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяцілі крыж і месца пабудовы касцёла на вул. Кабяка, 14.

21 чэрвеня 2003 г. быў рукапакладзены ў сан святара першы сэрцанін на Беларусі кс. Віктар Сівіцкі.

25 траўня 2005 г. гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч і кардынал Станіслаў Нагі пасвяцілі вуглавы камень новага касцёла. Праект святыні ў 1998 г. распрацаваў праектны інстытут «Гроднагражданпраект» (ГАП Штэн А. А., ГІП Казакевіч З. В.), там жа была выканана ў 2004 г. і карэктура праекта плябаніі (ГАП Баяк О. В., ГІП Мороз С. С.).

Галоўны алтар касцёла, прысвечаны Божай Міласэрнасці (абраз гродзенскага мастака Валерыя Этоля) 23 красавіка 2006 г. асвяціў гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Комплекс касцёла, збудаваны ў стылі неа-канструктывізму з вонкавай чырвонай цэглы, мае складаны план. Дамінантай архітэктурнага ансамбля з’яўляюцца сам касцёл, малітоўная зала якога мае рамбавідны план, і высокая чацверыковая вежа-званіца. Да алтарнай частцы касцёла дабудаваны 2-павярховы аб’ём плябаніі і парафіяльнага цэнтра. Тэрыторыя касцёла ўвосень 2006 г. абнесена металічнай агароджай на каменных слупах.

Залавы інтэр’ер касцёла перакрыты сістэмай маналітных бетонных плоскіх і рабрыстых скляпенняў. Справа ад сходаў прэзбітэрыя стаіць фігура св. а. Піо. Пакуль у малітоўнай зале яшчэ ідзе будаўніцтва, святая Імша служыцца ў капліцы, якая прыбудавана злева пад хорамі. На алтарнай сцяне над табернакулем змешчана разьбяное Укрыжаванне на фоне стукавых промняў, у нішах бочных сценаў усталяваныя фігуры Маці Божай і св. Юзафа[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]