Касцёл Божай Міласэрнасці (Свіслач)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каталіцкі храм
Касцёл Божай Міласэрнасці
Svislač, Belarus - panoramio (1).jpg
53°29′51,80″ пн. ш. 24°03′47,60″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Аграгарадок Свіслач
Канфесія Каталіцызм
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Гродна-Захад
Архітэктурны стыль рысы неаготыкі
Будаўніцтва ???—2002 гады
Стан дзейнічае

Касцёл Божай Міласэрнасці — мураваны каталіцкі храм у аграгарадку Свіслачы Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы касцёл існаваў тут з 1705 года пры кляштары францысканцаў. Меў тытул Святых Пятра і Паўла. Храм быў ліквідаваны ўладамі Расійскай Імперыі ў 1832 годзе.

Цяперашні будынак узведзены ў 2002 годзе[1]. Будаваўся на сродкі прыхажан, вялікую дапамогу ў будаўніцтве касцёла аказаў СВК «Свіслач». Касцёл пабудаваны з элементамі неаготыкі[2]. Касцёл асвечаны 1 снежня 2002 года.

Святаром з’яўляецца ксёндз Тадэвуш Крыштопік[3].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]