Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Капцёўка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
53°33′52″ пн. ш. 23°52′11″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцкая Царква
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Map

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — рымска-каталіцкі храм у в. Капцёўка Гродзенскага раёна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

30 студзеня 1936 года на сходзе жыхароў гміны Горніца  (польск.) было вырашана распачаць будаўніцтва касцёла ў Капцёўцы. 26 красавіка 1936 віленскі мітрапаліт арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі асвяціў пляц пад будаўніцтва, а 5 ліпеня афіцыйна ўтварыў новую парафію ў Капцёўцы.

Да верасеня 1939 плябанія была ўжо гатова, а касцёльныя муры трэба было накрыць дахам. Працы былі спынены, бо на тэрыторыю Гродзеншчыны ўвайшла Чырвоная Армія. Новую плябанію забралі пад амбулаторыю. Падчас Другой сусветнай вайны касцёл дзейнічаў патаемна.

Хутка пасля заканчэння вайны ў касцёле зрабілі склад, а праз некалькі год яго замянілі на млын.

У 1988 годзе быў створаны Камітэт па справах вяртання касцёла ў Капцёўцы. У 1991 касцёл быў вернуты парафіянам у вельмі знішчаным стане. 14 ліпеня 1991 парафію наведалі кардынал Эдмунд Шока  (польск.) і біскуп Аляксандр Кашкевіч (бацькі кардынала, які нарадзіўся ў Амерыцы, былі родам з вёскі Путна, парафіі Капцёўка). Тады ў капцёўскай святыні адбылася першая пасля вайны служба. 15 ліпеня 1995 кардынал Эдмунд Шока і біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяцілі храм і ўмуравалі вуглавы камень у муры прэзбітэрыя. 15 сакавіка 1997 года гродзенскі біскуп асвяціў звон, якому далі імя «Марыя». Дапамогу будаўніцтву аказала Кялецкая дыяцэзія  (польск.) (Польшча), арган быў ахвяраваны парафіяй св. Барбары  (польск.) ў Варшавае, асвечаны біскупам Антоніем Дзям’янкам 14 лістапада 1999 года. 11 чэрвеня 2000 года кялецкі біскуп Казімір Рычан  (польск.) кансэкраваў святыню. У галоўны алтар былі ўмураваны рэліквіі мучанікаў св. Марсуэлы і св. Вікторыі.

25 сакавіка 2006 генерал ордэна паўлінаў  (польск.) на Яснай Гары  (польск.) Ізыдор Матушэўскі  (польск.) ахвяраваў касцёлу ў Капцёўцы копію абраза Маці Божай Яснагурскай  (польск.). 3 мая 2006 абраз быў урачыста ўнесены на Узгорак надзеі (комплекс каплічак) ў Капцёўцы. 8 ліпеня 2007 кардынал Эдмунд Казімір Шока і біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяцілі абраз Маці Божай Яснагурскай разам з каменнай плітой алтара. 23 сакавіка 2010 на Узгорку надзеі быў устаноўлены санктуарый Маці Божай Яснагурскай — Цярпліва Слухаючай, сюды прыходзяць пілігрымкі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]