Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці (Гродна)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каталіцкі храм
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці
53°39′44,90″ пн. ш. 23°47′34,90″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Гродна
Канфесія Каталіцызм
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Дэканат Дэканат Гродна-Захад 

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці — мураваны каталіцкі храм у горадзе Гродна. Знаходзіцца на вуліцы Рэпіна, 2.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Капліца[правіць | правіць зыходнік]

Капліца святых апосталаў Пятра і Паўла (1901—1939)

Гісторыя мясцовай парафіі пачалася ў 1818 годзе, калі генерал Маўрыкій дэ Ласі пабудаваў ва ўласным маёнтку Аўгустовак мураваную капліцу ў стылі класіцызму. Яна была асвечана 29 чэрвеня 1818 года як капліца святых апосталаў Пятра і Паўла.

20 снежня 1818 года па распараджэнні магілёўскага архібіскупа Станіслава Богуш-Сестранцэвіча пры капліцы была заснавана філія парафіі гродзенскіх францысканцаў. Праз год Маўрыкій дэ Ласі перадаў капліцу айцам францысканцам.

Капліца ўяўляла сабой кубападобную ратонду пад паўсферычным купалам. Інтэр’ер меў круглы план. У галоўным алтары быў змешчаны абраз Маці Божай у пазалочанай раме, па баках знаходзіліся абразы святога Пятра (злева) і святога Паўла. Над уваходам былі зроблены хоры на 4-х слупах.

Пры савецкай уладзе капліца была закрыта і разрабавана. У сярэдзіне 1990-х гадоў гродзенскія айцы францысканцы пачалі аднаўляць капліцу. У адноўленай капліцы пачалі адпраўляць святую імшу, аднак у хуткім часе тут з’явіўся грыбок і службы перанеслі у часовую капліцу.

Касцёл[правіць | правіць зыходнік]

Увосень 1997 года ў якасці часовай капліцы было рэканструявана былое сховішча будаўнічых матэрыялаў побач з капліцай.

10 студзеня 1998 года гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч уласным дэкрэтам заснаваў новую парафію.

Парафія хутка расла і ў пачатку ХХI стагоддзя востра стала пытанне аб будаўніцтве касцёла. Доўгі час мясцовыя ўлады не давалі дазволу, і пасля пратэстнай акцыі, якая доўжылася з 1 па 6 снежня 2006 года, быў атрыманы ліст аб дазволе на будаўніцтва касцёла[1].

На 2019 год касцёл цалкам збудаваны і вядуцца ўнутраныя працы[2].

Пробашчы[правіць | правіць зыходнік]

  • Аляксандр Шэмет.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]