Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Раванічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Святога Антонія Падуанскага
53°53′08″ пн. ш. 28°36′31″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Раванічы
Канфесія Каталіцтва
Архітэктурны стыль класіцызм
Будаўніцтва 17901799 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000648шыфр 612Г000648
Стан руіны
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святога Антонія Падуанскага — каталіцкі храм у аграгарадку Раванічы Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці. Размешчаны ў паўночнай частцы аграгарадка, на могілках.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў 1790—1799 гадах па фундацыі ўладальніка раваніцкага палацава-паркавага ансамбля Антонія Слатвінскага. Па яго задумцы, храм «павінен быў стаць магільным склепам фундатараў як сямейны маўзалей».

У 1800 годзе касцёл быў кансэкраваны пад тытулам Святога Антонія і атрымаў статус філіяльнага ў Бярэзінскай парафіі. Пры касцёле Слацвінскія ўтрымлівалі сталага святара.

У 1937 годзе будынак быў зачынены. Пасля Вялікай Айчыннай вайны, да 1985 года выкарыстоўваўся ў гаспадарчых мэтах як зернасховішча[1]. У 1990-х гадах пацярпеў ад пажару і з таго часу знаходзіцца ў паўзруйнаваным стане.

Побач з касцёлам знаходзіцца цвінтар, дзе пахаваныя прадстаўнікі шляхецкага роду Слатвінскіх[2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры класіцызму. Невялікі квадратны ў плане будынак з прамавугольнай апсідай, да якой далучаны дзве бакавыя нізкія сакрысціі. Галоўны фасад аформлены чатырохкалонным порцікам з трохвугольным франтонам і спрошчанымі іанічнымі капітэлямі з разеткамі ў выглядзе кветак. Галоўны ўваход дэкарыраваны сандрыкам з франтончыкам і паўцыркульнай люкарнай, фланкіраваны арачнымі нішамі. Бакавыя і тыльныя фасады члянёны пілястрамі ў прасценках. Аконныя праёмы прамавугольныя.

Унутры зала была перакрыта цыліндрычным скляпеннем і аздоблена паліхромнай размалёўкай на біблейскія тэмы. На тарцовай сцяне мелася ілюзорная выява алтара. Над нартэксам зроблены хоры з парапетам у выглядзе антаблемента, куды вяла лесвіца ў тоўшчы сцяны. Пад касцёлам знаходзіцца крыпта.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Ляпніна ў касцёле.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]