Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Жупраны)
Каталіцкі храм | |
Петрапаўлаўскі касцёл | |
---|---|
54°28′16,9″ пн. ш. 26°05′08,95″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Жупраны |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Благачынне | Ашмянскі дэканат |
Архітэктурны стыль | неаготыка |
Будаўніцтва | 1854—1875 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000071 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла — неагатычны каталіцкі храм у вёсцы Жупраны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння[1].
Гісторыя храма
[правіць | правіць зыходнік]Прыход у Жупранах заснаваны ў XVI стагоддзі, каля 1550 года, у той самы час асвечаны драўляны храм[2]. У канцы XVI стагоддзя, калі Жупраны належалі Радзівілам, многія з якіх былі кальвіністамі, прыстасаваны пад кальвінскі збор. У XIX стагоддзі Жупраны перайшлі да роду Чапскіх, граф Адам Чапскі ў 1853 годзе ахвяраваў сродкі на пабудову мураванага каталіцкага храма. Праз недахоп грошай і паўстання 1863 года будаўніцтва было прыпыненае. У 1875 годзе храм дабудаваны і асвечаны 12 кастрычніка 1875 года ў імя апосталаў Пятра і Паўла[2].
У 1900 годзе ў касцёле адпелі Францішка Багушэвіча, яго магіла і сёння знаходзіцца на могілках за касцёлам[3].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Храм Пятра і Паўла — помнік архітэктуры ў стылі неаготыкі (часам неаготыку гэтага перыяду называюць яшчэ псеўдаготыкай). У плане ўяўляе сабой прамавугольнік, падзелены на тры нефы, апсіда за прэзбітэрыем адсутнічае. Да галоўнага фасада прыбудавана трохярусная прамавугольная ў плане вежа, якая выступае і завершаная васьмерыком са спічастымі праёмамі і шатром[1].
Апсіды няма, задняя сцяна храма плоская, упрыгожана крыжам. Сцены храма дэкарыраваны ўзорамі з бутавага каменя. Інтэр’ер падзелены на тры нефа васьмю калонамі на высокіх пастаментах. Цэнтральны неф касцёла перакрыты цыліндрычным зводам, бакавыя нефы — крыжовымі[1]. Імклівасці ўгару надаюць храму маленькія вежачкі, якія абрамляюць галоўную вежу. Элементы неаготыкі: спічастыя вокны, аркатурныя паясы па сценах.
Інтэр’ер
[правіць | правіць зыходнік]У інтэр’еры захаваўся арнаментальны роспіс XIX стагоддзя[4]. Ва ўнутраную сцяну храма ўмуравана мемарыяльная дошка ў гонар Ф. Багушэвіча.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Касцёл, фота пачатку XX ст.
-
Касцёл з боку алтарнай часткі.
-
Выгляд інтэр’ера з боку алтара.
Зноскі
- ↑ а б в Збор помнікаў гісторыі і культуры. Гродзенская вобласць. Стр. 105
- ↑ а б Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Жупраны) на сайце Catholic.by (бел.)
- ↑ Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Жупраны) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- ↑ Историко-культурное наследие Ошмянского района на сайте Ошмянского райисполкома Архівавана 4 сакавіка 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Жупранскі касцёл // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. С. 449.
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭН, 1993. — 620 с. ISBN 5-85700-078-5
- Кулагін А. М. Адраджэнне готыкі. — Мн., 1993. — 71 с.
- Кулагін А. М. Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX ст. — Мн.: Ураджай, 2000. — 304 с. іл. ISBN 985-04-0350-0
- Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік". Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1993 год. ISBN 5-85700-078-5
- Збор помнікаў гісторыі і культуры. Гродзенская вобласць. Стр. 105—106
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Жупраны) на Вікісховішчы |
- Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Жупраны) на сайце Radzima.org
- Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Жупраны) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Жупраны) на сайце Catholic.by (бел.)