Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Рамні)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каталіцкі храм
Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла
Рамні. Касцёла Святых Пятра і Паўла (01).jpg
55°40′52,80″ пн. ш. 30°18′10,90″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Рамні
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Архітэктурны стыль Эклектыка
Дата пабудовы 1896 год
Стан згарэў

Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла — помнік архітэктуры эклектыкі ў цэнтры вёскі Рамні Гарадоцкага раёна, Віцебскай вобласці, пабудаваны ў 1896 годзе з дрэва на мураваным фундаменце храма XVIII ст. з захаваннем яго планіроўкі.

Амаль цалкам згарэў 17 красавіка 2019 г. у выніку неасцярожнага абыходжання з агнём пры спальванні смецця: полымя перайшло спачатку на сухую расліннасць, а потым на будынак храма, знішчыўшы большую яго частку[1].

Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр'ер

Касцёл адносіцца да тыпу адназрубных культавых збудаванняў. Да прамавугольнага ў плане асноўнага аб'ёму з захаду прымыкае бабінец, другі ярус якога з'яўляецца званіцай, з усходу — апсіда з 2 рызніцамі. Алтарная частка з рызніцамі складае адзіную плоскасць і стварае пры рознай вышыні аб'ёмаў і форме пакрыццяў ступеньчаты сілуэт. Крыжовы ў плане дах абмежаваны на тарцах франтонамі, увянчанымі шлемападобнымі галоўкамі. Магутны карніз па ўсім перыметры будынка падтрымлівае вялікую навісь даху. Тымпаны франтонаў прарэзаны круглымі люкарнамі, сцены цэнтральнай часткі — спаранымі паўцыркульнымі вокнамі з разнымі ліштвамі. Будынак пакрыты бляхай, ашаляваны, высокая цокальная частка, аддзеленая гарызантальнай цягай, — вертыкальна, верхняя — гарызантальна. Цэнтральнае памяшканне ў інтэр'еры перакрыта крыжовым скляпеннем, астатнія маюць плоскія перакрыцці.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кулагін, А. М. Касцёл, в. Рамні / А. М. Кулагін // Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мн., 2000. — С. 132.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]