Каштанавік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каштанавік
Gyroporus castaneus 2011 G2.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gyroporus castaneus (Bull.) Quél. 1886

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  150864
EOL  195239
MB  356881

Кашта́навік[1][2], таксама Дубовік (Gyroporus castaneus) — від трубчастых шапкавых грыбоў роду гірапорус сямейства Балетавыя. Мае падабенства з белым грыбам, але ножка мае карычневы колер і полая альбо з пустэчамі. Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Паўночнай Амерыцы[2]. На тэрыторыі Беларусі расце ўсюды.

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 5—9 (4—10[3]) см, амаль гладкая, чырванавата-бураватая, ці карычневата-бураватая. Мякаць белая, шчыльная, тоўстая, з прыемным пахам. Колер не змяняе. Пад скуркай мякаць шапкі часам бураватага колеру[2]. Ножка даўжынёй 5—7 см і дыяметрам 1,5—3 см, цыліндрычная, злёгку патоўшчаная ў ніжняй частцы. Колер ножкі такі ж, як шапкі. Трубкі свабодныя, спачатку белыя, пазней цямнеюць да крэмавага колеру. Споры гладкія, эліпсоіднай або яйкападобнай формы, жаўтаватага[2] колеру. Пладовыя целы з’яўляюцца паасобку і невялікімі групамі на пясчанай глебе, пераважна ў лісцевых лясах і хмызняках[2].

Малавядомы ядомы грыб. Занесены ў Чырвоную кнігу Расіі[3].

Зноскі

  1. Каштанавік, Дубовік у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 8. Мн., 1999, С.200
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  3. 3,0 3,1 Гиропорус каштановый, или каштановый гриб, или каштановик, или заячий гриб — Gyroporus castaneus (Fr.) Quel. // Экологический центр «Экосистема»™(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]