Каэсіт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Coesiteimage.jpg

Каэсіт, каўсітмінерал групы кварцу, адна з найбольш шчыльных паліморфная мадыфікацый крэменязёму SiO2. Названы ў гонар амерыканскага хіміка Л. Коўса (англ.: Loring Coes, Jr. 1915—1973), які штучна атрымаў гэты мінерал у 1953 годзе. Каэсіт утвараецца пры высокіх тэмпературах (500—800 °С) і ціску каля 35 кбар.

Крышталізуецца ў монаклінальнай сінгоніі. Утварае бясколерныя празрыстыя прызматычныя і таблітчастыя крышталі. Цвёрдасць 7,5—8 па шкале Моаса. Шчыльнасць 2,95 — 3 г/см³.

У прыродзе[правіць | правіць зыходнік]

Прыродны каэсіт сустракаецца ў Арызонскім і іншых выбуховых метэарытных кратарах. Таксама ў санідзін-каэсітавым аклагіце з кімберлітавай трубкі на поўдні Афрыкі. На тэрыторыі Беларусі ўпершыню выяўлены імпактытах і выбуховых брэкчыях Лагойскага метэарытнага кратэра. Часам утрымлівае дамешкі алюмінію, жалеза, натрыю.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вераценнікаў М. В. Каэсіт // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 10. — 599 с. — 10 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]