Гоф Уітлэм
Эдвард Гоф Уітлэм Edward Gough Whitlam | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
5 снежня 1972 — 11 лістапада 1975 | |||
Манарх: | Елізавета II | ||
Папярэднік: | Уільям Мак-Маган | ||
Пераемнік: | Малкальм Фрэйзер | ||
Партыя: | Аўстралійская лейбарысцкая партыя | ||
Адукацыя: | Сіднейскі ўніверсітэт | ||
Прафесія: | Барыстар | ||
Дзейнасць: | палітык, дыпламат, адвакат | ||
Член у: | |||
Нараджэнне: | 11 ліпеня 1916 (102 гады) К'ю[en], прыгарад Мельбурна | ||
Смерць: | 21 кастрычніка 2014[2][3] (98 гадоў) | ||
Імя пры нараджэнні: | Edward Gough Whitlam | ||
Бацька: | Fred Whitlam[d] | ||
Жонка: | Маргарэт Уітлэм[en] (1942—2012) | ||
Дзеці: | Тоні Уітлэм[en], Нікалас Уітлэм[en], Стэфан Уітлэм, Кэтрын Дові | ||
Ваенная служба | |||
Гады службы: | 1941—1945 | ||
Прыналежнасць: | Аўстралійскі Саюз | ||
Род войскаў: | Каралеўскія ваенна-паветраныя сілы Аўстраліі | ||
Званне: | ![]() | ||
Бітвы: | Другая сусветная вайна | ||
Аўтограф: | ![]() | ||
Узнагароды: | |||
Эдвард Гоф Уітлэм, AC, QC (англ.: Edward Gough Whitlam; нар. 11 ліпеня 1916 года, К'ю, прыгарад Мельбурна), найбольш вядомы як Гоф Уітлэм (англ.: Gough Whitlam) — аўстралійскі палітык, дваццаць першы прэм'ер-міністр Аўстраліі. Уітлэм прывёў Аўстралійскую лейбарысцкую партыю да ўлады падчас выбараў 1972 года і захаваў уладу пасля выбараў 1974 года. Заставаўся прэм'ер-міністрам да звальнення генерал-губернатарам Джонам Керы ў разгар аўстралійскага канстытуцыйнага крызісу 1975 года. Адзіны прэм'ер-міністр Аўстраліі, вызвалены ад пасады генерал-губернатарам краіны.
Уітлэм упершыню ўвайшоў у склад парламента ў 1952 годзе як член Палаты прадстаўнікоў ад Аўстралійскай лейбарысцкай партыі. У 1960 годзе ён быў абраны намеснікам лідара партыі, а ў 1967 годзе, пасля адстаўкі Артура Калвела, стаў першай асобай у партыі і адначасова лідарам апазіцыі. Нягледзячы на тое, што на выбарах 1969 года партыя пацярпела паразу, у 1972 годзе выбары былі выйграныя і Уітлэм заняў пасаду прэм'ер-міністра Аўстраліі.
Падчас знаходжання ва ўладзе ўрад Уітлэма правёў шэраг палітычных і эканамічных рэформаў - адмену смяротнага пакарання і ўсеагульнага вайсковага абавязку, прадастаўленне ўсеагульнага медыцынскага абслугоўвання і ўвядзенне бясплатнага навучання ў ВНУ, рэалізацыю праграм юрыдычнай дапамогі. Партыя зноў выйграла выбары ў 1974 годзе, аднак з памяншэннем падтрымкі з боку выбаршчыкаў. У лістападзе 1975 года ў ходзе палітычнага крызісу, выкліканага процідзеяннем апазіцыі ў парламенце краіны, Уітлэма звольніў генерал-губернатар Аўстраліі Джон Кер.
Зноскі
- ↑ http://humanities.org.au/wp-content/uploads/2017/04/AAH-Obit-Whitlam-2014.pdf
- ↑ Edward Gough Whitlam // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Gough Whitlam // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Blackshield, Tony; George Williams (2010). Australian Constitutional Law and Theory: Commentary and Materials (5 ed.). Annandale, NSW: Federation Press. pp. 470–480. ISBN 9781862877733..
- Brown, Wallace (2002). Ten Prime Ministers: Life Among the Politicians. Longueville Books. ISBN 1920681043..
- Cohen, Barry (1996). Life With Gough. Allen & Unwin. ISBN 1864481692..
- Cotton, James (2004). East Timor, Australia and Regional Order: Intervention and its Aftermath in Southeast Asia. Routledge. ISBN 0415335809.. http://books.google.com/?id=FktbMQAEN-UC&lpg=PA7&dq=whitlam%20timor&pg=PA5#v=onepage&q=whitlam%20timor.
- Freudenberg, Graham (2009). A Certain Grandeur: Gough Whitlam's Life in Politics (revised ed.). Viking. ISBN 9780670073757.
- Henderson, Gerard (2008). "Sir John Grey Gorton". in Grattan, Michelle. Australian Prime Ministers (revised ed.). New Holland Publishers Pty Ltd.. pp. 298–311.
- Hocking, Jenny (2008). Gough Whitlam: A Moment in History. The Miegunyah Press. ISBN 9780522857054.
- Kelly, Paul (1983). The Dismissal. Angus & Robertson Publishers. ISBN 0207148600..
- Kelly, Paul (1995). November 1975. Allen & Unwin. ISBN 1863739874..
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Эдвард Гоф Уітлэм на сайце Сусветнага гістарычнага праекта
- Эдвард Гоф Уітлэм на сайце Аўстралійскага біяграфічнага слоўніка
- Прэм'ер-міністры Аўстраліі: Эдвард Гоф Уітлэм на сайце Нацыянальнага архіва Аўстраліі
- Эдвард Гоф Уітлэм на сайце Нацыянальнага музея Аўстраліі