Керсці Кальюлайд
Керсці Кальюлайд эст.: Kersti Kaljulaid | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
з 10 кастрычніка 2016 | ||
Папярэднік | Тоамас Хендрык Ільвес | |
Партыя | ||
Адукацыя | ||
Дзейнасць | дзяржаўны служачы, кансультант, дырэктарка, палітык, бізнесмэн | |
Месца працы | ||
Член у | ||
Веравызнанне | лютэранства | |
Нараджэнне | 30 снежня 1969[1][2] (51 год) | |
Муж | Georgi-Rene Maksimovski[d] | |
Сайт | president.ee | |
Узнагароды | ||
Керсці Кальюлайд (эст.: Kersti Kaljulaid; нар. 30 снежня 1969, Тарту) — эстонскі палітык, 3 кастрычніка 2016 года была абрана прэзідэнтам Эстоніі. Уступіла на пасаду 10 кастрычніка 2016 года.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Дзяцінсктва і юнацтва[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася 30 снежня 1969 года ў горадзе Тарту. У 1987 годзе скончыла Талінскую сярэднюю школу № 44, а ў 1992 — факультэт біялогіі Тартускага ўніверсітэта. У 2001 годзе атрымала ступень магістра дзелавога адміністравання ў Тартускім універсітэце.
Палітычная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]
Была членам Эстонскага геннага фонду і членам куратараў Тартускага ўніверсітэта. З 2011 года ўзначальвае савет Тартускага ўніверсітэта.
У 1998—1999 гадах працавала кіраўніком праекта ў аддзеле банкаўскіх інвестыцый Hansapank Markets. У 1999 годзе была дарадцам па эканоміцы на той момант прэм'ер-міністра Эстоніі Марта Лаара.
У лютым 2002 года назначана кіраўніком аддзела кіраўніцкага ўліку электрастанцыі «Іру». У верасні 2002 года прызначана дырэктарам гэтай электрастанцыі.
З 2001 па 2004 год была сябрам партыі «Саюз айчыны».
З траўня 2004 года па верасень 2016 года працавала прадстаўніком Эстоніі ў Еўрапейскай падліковай палаце. З 2010 па 2014 год адказвала за методыку кантролю і гадавыя справаздачы. З 2014 года кіравала правядзеннем аўдыту па сельскай гаспадарцы і правядзеннем рэформы структуры палаты.
З верасня ўзначальвала ўтвораны пры канцылярыі Рыйгікогу савет па маніторынгу развіцця.
3 кастрычніка 2016 года па выніках выбараў Керсці Кальюлайд стала кіраўніком дзяржавы. Яна атрымала 81 голас, на месцы прысутнічала 98 дэпутатаў парламента з 101[3].
На чале дзяржавы[правіць | правіць зыходнік]
10 кастрычніка 2016 года Керсці Кальюлайд заступіла на пасаду Прэзідэнта Эстоніі. Яна стала першай жанчынай-прэзідэнтам у гісторыі краіны[4].
У снежні 2017 года Кальюлайд паведаміла, што плануе месяц працаваць у рускамоўнай Нарве, каб паказаць, што эстонская абшчына, эстонскае грамадства прысутнічае тут і шануе Нарву[5]. У 2019 годзе Прэзідэнт Эстоніі падкрэсліла, што нізкі ўзровень валодання эстонскай мовай прывёў да таго, што ў буйных гарадах існуе сацыяльная ізаляцыя прадстаўнікоў рускай абшчыны. Паводле яе слоў, у краіны ёсць адзіная дзяржаўная мова, і перад Эстоніяй стаіць задача, каб усе выхаванцы ў дзіцячых садках і выпускнікі школ гаварылі па-эстонску[6].
Зноскі
- ↑ Kersti Kaljulaid // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Kersti Kaljulaid // Munzinger-Archiv — 1913.
- ↑ nashaniva.by
- ↑ nashaniva.by
- ↑ nashaniva.by
- ↑ nashaniva.by