Кець
Выгляд
Кець | |
---|---|
селькупск. Ӄыыт, руск. Кеть | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1621 км |
Басейн | 94 200 км² |
Расход вады | 560 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Саяны |
• Месцазнаходжанне | Об-Енісейскі водападзел |
• Вышыня | вышэй 331,9 м |
• Каардынаты | 56°47′09″ пн. ш. 92°29′24″ у. д.HGЯO |
Вусце | Об |
• Месцазнаходжанне | сяло Нарым |
• Вышыня | 48,5 м |
• Каардынаты | 58°53′56″ пн. ш. 81°33′30″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Об → Карскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Краснаярскі край, Томская вобласць |
Код у ДВР | 13010600112115200024176 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кець (селькуп.: Ӄыыт, руск.: Кеть) (у вярхоўях — Вялікая Кець) — рака ў Сібіры, у Краснаярскім краі і Томскай вобласці Расіі, правы прыток ракі Об.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня — 1621 км, плошча басейна — 94,2 тыс. км². Бярэ пачатак з балот Об-Енісейскага водападзелу. Працякае па Заходне-Сібірскай раўніне, па тэрыторыях Краснаярскага края і Томскай вобласці. Да ўпадзення ракі Арлоўкі вельмі звілістая, ніжэй разбіваецца на шматлікія пратокі, якія маюць шмат перакатаў і ў нізкую ваду нярэдка перасыхаюць. У Об Кець упадае двума рукавамі — Тагурскім (ніжэй горада Калпашова) і Нарымскім, бягучым уздоўж Обі да Нарыма.
Разводдзе з мая па жнівень. Замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, ускрываецца ад лёду ў канцы красавіка — пачатку мая.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кець // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 242.
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 207. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Кеть // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 572. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)