Клафуці
Выгляд
Клафуці | |
---|---|
![]() | |
Краіна паходжання | |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
![]() |
Клафуці (фр.: clafoutis, ад акс.: clafir — напаўняць) — французскі дэсерт, які спалучае ў сабе рысы запяканкі і пірага. Садавіна ў салодкім вадкім яечным цесце, падобным да блінцовага, выпякаецца ў формах для запяканак або кіша. У змазаную тлушчам форму для выпечкі спачатку кладуць садавіну, а затым заліваюць яе цестам.
Класічным лічыцца клафуці са свежай вішні з костачкамі.[1] Існуюць таксама персікавы, яблычны і грушавы клафуці, клафуці з чарнасліву, журавін і ажыны.[2] Калі замест вішні выкарыстоўваецца іншая садавіна, такі клафуці называецца фланярд.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ The Concise Larousse Gastronomique: The World's Greatest Cookery Encyclopedi (Revised ed.). London: Hamlyn, a division of Octopus Publishing Group. 2003-04-15 [1998]. p. 311. ISBN 978-0600608639.
- ↑ Larousse Gastronomique, Clarkson Potter Publishers
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Клафуці
- Рэцэпт клафуці са свежай вішні