Клевел

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Клевел
Возера Клевел
Возера Клевел
Каардынаты: 54°54′13,93″ пн. ш. 26°08′47,50″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Даўжыня 0,85 км
Шырыня 0,23 км
Плошча 0,12 км²
Аб'ём 0,15 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,86 км
Найбольшая глыбіня 2,1 м
Плошча вадазбору 114 км²
Клевел (Беларусь)
Клевел
Клевел
Клевел (Гродзенская вобласць)
Клевел
Клевел
Лагатып Вікісховішча Клевел на Вікісховішчы

Клевел (Клевей) — возера ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 38 км на паўночны ўсход ад горада Астравец, на паўднёвы захад ад хутара Барова. Належыць да Сарачанскай групы азёр.

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Сарачанка. Плошча Клевелу складае 0,12 км². Найбольшая глыбіня возера — 2,1 м. Даўжыня возера — 0,85 км, найбольшая шырыня — 0,23 км. Даўжыня берагавой лініі — 2,86 км. Аб'ём вады ў возеры складае 0,15 млн м³, плошча вадазбору возера — 114 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 10—15 м, парослыя лесам, на захадзе ў верхняй частцы — разараныя. Берагі Клевелу пераважна сплавінныя, забалочаныя. На пэўных участках берагі зліваюцца з схіламі, месцамі знаходзяцца па хмызняком.

Дно вадаёма плоскае, высланае сапрапелем. Праз возера цячэ рака Клевель, якая на паўднёвым усходзе злучае яго з возерам Белае.

Клевел мае востраў, плошча якога складае 0,0005 км².

Возера цалкам зарастае падводнай расліннасцю.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi. — Мн.:БелЭн, 1994.