Залаўскае

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Залаўскае
Zalauskaye Lake.JPG
Возера Залаўскае ў красавіку
Каардынаты: 54°53′17,64″ пн. ш. 26°11′47,76″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вышыня над узроўнем мора 131,3 м
Даўжыня 0,87 км
Шырыня 0,37 км
Плошча 0,24 км²
Аб'ём 0,00117 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,56 км
Найбольшая глыбіня 12,6 м
Сярэдняя глыбіня 4,9 м
Салёнасць 0,26—0,295 ‰
Празрыстасць 1,3 м
Плошча вадазбору 140 км²
Упадаюць рака Сарачанка
Выцякаюць рака Сарачанка
Залаўскае (Беларусь)
Залаўскае
Залаўскае
Лагатып Вікісховішча Залаўскае на Вікісховішчы

За́лаўскае[1] — возера ў Беларусі, у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 37 км на паўночны ўсход ад горада Астравец, каля вёскі Кайміна Горная, у басейне ракі Сарачанка. Належыць да Сарачанскай групы азёр.

Плошча паверхні возера Залаўскае складае 0,24 км². Найбольшая глыбіня возера — 12,6 м, сярэдняя — 4,9[1] м. Даўжыня возера — 0,87 км, найбольшая шырыня — 0,37 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,17 млн м³. Плошча вадазбору — 140 км², даўжыня берагавой лініі — 2,56 км. Велічыня празрыстасці вады ў возеры складае 1,3 м.

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, серпападобнай формы, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны маюць вышыню 10—14 м, знаходзяцца пад лесам і ўяўляюць сабой озавыя грады і камавыя ўзгоркі. Паўднёва-заходнія схілы спадзістыя, астатнія — стромкія. Берагавая лінія звілістая. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны. У паўночнай і паўднёва-заходняй частцы возера берагі нізкія і забалочаныя.

Мелкаводная зона вузкая, пясчаная, глыбакаводная — з упадзінамі, высланая сапрапелем. Глыбіні да 2 м займаюць каля 20 % плошчы возера. Эўтрофнае. Расліннасць у возеры пашыраная да глыбіні 2—2,5[1] м і на адлегласці да 35[1] м ад берага.

Праз возера працякае рака Клевель (Сарачанка), якая на паўночным захадзе злучае яго з азёрамі Туравейскае і Каймін.

У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, лінь, краснапёрка і іншыя віды рыб[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]