Перайсці да зместу

Тумскае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тумскае возера
Возера Тумскае ў красавіку
Возера Тумскае ў красавіку
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 131,1 м
Даўжыня 3,22 км
Шырыня 0,45 км
Плошча 0,86 км²
Аб’ём 0,00416 км³
Даўжыня берагавой лініі 7,6 км
Найбольшая глыбіня 9,2 м
Сярэдняя глыбіня 4,8 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,28 ‰
Празрыстасць 1,9 м
Басейн
Плошча вадазбору 172 км²
Упадаюць рака Сарачанка, ручаі, пратока
Выцякаюць рака Сарачанка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гродзенская вобласць
Тумскае возера (Беларусь)
Тумскае возера
Тумскае возера
Тумскае возера (Гродзенская вобласць)
Тумскае возера
Тумскае возера
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ту́мскае возера[1] — возера ў Беларусі, у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 34 км на паўночны ўсход ад горада Астравец, каля вёскі Тумкі. Належыць да Сарачанскай групы азёр на тэрыторыі ландшафтнага заказніка рэспубліканскага значэння «Сарачанскія азёры».

Тумскае возера знаходзіцца ў басейне ракі Сарачанка, якая выцякае з возера. Плошча возера складае 0,86 км². Найбольшая глыбіня — 9,2 м, сярэдняя — 4,8 м. Даўжыня возера — 3,22 км, найбольшая шырыня — 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі — 7,6 км. Аб’ём вады ў возеры складае 4,16 млн м³, плошча вадазбору 172 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны маюць вышыню 3—7 м, разараныя. На паўднёвым усходзе і паўночным захадзе схілы маюць вышыню 10—18 м. Берагі возера нізкія. На ўсходзе, поўначы і захадзе берагі ўчасткамі зліваюцца з схіламі катлавіны, на поўдні і паўночным усходзе знаходзяцца пад хмызняком. Пойма шырынёй 10—250 метраў. Мелкаводная зона вадаёма да 2 м пясчаная, на большых глыбінях дно выслана сапрапелем.

Тумскае возера зарастае ўздоўж берагоў да глыбіні 2,2—2,7 м.

Вадаём злучаны пратокай з возерам Каймін, таксама ў Тумскае ўпадае ручай з возера Галодна.

Зноскі

  1. Тумскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.