Перайсці да зместу

Суніцы садовыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Клубніца)
Суніцы садовыя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Fragaria × ananassa Duchesne


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  24630
NCBI  3747
EOL  245515
IPNI  30117681-2
TPL  rjp-38077

Суні́цы садовыя, або Суніцы ананасныя[1] (Fragaria × ananassa) — расліна з роду суніц, шырока распаўсюджана ў культуры.

Суніцы ананасныя, клубніка, трускаўка[2], клубніца[1][3][4][5].

Значэнне і выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]

Плады суніц вызначаюцца прыемным смакам і пахам, прывабным знешнім выглядам, з’яўляюцца каштоўным прадуктам дыетычнага харчавання. Суніцы — добрая крыніца аскарбінавай кіслаты, па колькасці вітаміну В9 (фоліевая кіслата) і вітаміну Е (токаферац) яны пераўзыходзяць іншыя плады і ягады.

Ягады суніц садовых

3 ягад гатуюць варэнне, джэм, сокі, жэле, мармелад, сіропы, розныя напіткі, кандытарскія вырабы і інш. Плады суніц валодаюць лячэбна-прафілактычнымі ўласцівасцямі: рэгулююць халестэрынавы абмен і працэсы кроваўтварэння ў арганізме, папярэджваюць атлусценне печані, падтрымліваюць у нармальным стане эластычнасць капіляраў, павышаюць рэактыўнасць арганізма, узмацняючы яго супраціўляльнасць хваробам.

Зноскі

  1. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 54. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  3. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  4. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  5. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927